Анатоль Тарас: грамадства прагне праўды пра гісторыю Беларусі

Грамадства прагне праўды пра мінулае Беларусі, заявіў у інтэрвью карэспандэнту “Навага часу папулярызатар айчыннай гісторыі, прафесар Анатоль Тарас пасля публічнай лекцыі на тэму “Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага, якую ён прачытаў 19 студзеня ў Палацы культуры Мінскага трактарнага завода.

Паводле яго слоў, лекцыя праводзілася ў межах лекторыя, арганізаванага



Грамадства прагне праўды пра мінулае Беларусі, заявіў у інтэрвью карэспандэнту “Навага часу папулярызатар айчыннай гісторыі, прафесар Анатоль Тарас пасля публічнай лекцыі на тэму “Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага, якую ён прачытаў 19 студзеня ў Палацы культуры Мінскага трактарнага завода.

Паводле яго слоў, лекцыя праводзілася ў межах лекторыя, арганізаванага

незарэгістраванай маладзевай грамадскай арганізацыяй “Правы альянс, якая з верасня мінулага году адмовілася ад палітычнай дзейнасці і накіравала свае мажлівасці на пашырэнне ў грамадстве ідэалогіі беларускага нацыяналізму. “Кіраўніцтва гэтай арганізацыі і звярнулася да мяне з прапановай прачытаць кароткі курc лекцый па гісторыі Беларусі ад старажытнасці да нашых дзен, -- сказаў Тарас. Паводле яго слоў, штомесячны  лекторый праводзіцца з кастрычніка 2011 па кастрычнік 2012 гадоў.

Як адзначыў навукоўца, айчынныя гісторыкі сабралі вялікі фактычны матэрыял, які абагульнены ў шматлікіх даследаваннях. “Аднак гэтыя даследаванні носяць вельмі навуковы характар, незразумелы шараговаму чытачу. Сваю задачу бачу ў тым, каб пералажыць гэтыя даследаванні на папулярную мову, даступную шырокім масам. Я нічога не прыдумляю, а толькі выкарыстоўваю напрацоўкі айчыннай гісторыяграфіі за апошнія сто гадоў, пачынаючы з 1910 года, калі ў Вільні выйшла “Кароткая гісторыя Беларусі Вацлава Ластоўскага. Такім чынам я імкнуся выконваць спрадвечную ролю інтэлігенцыі, якая, паводле слоў лаўрэата Нобелеўскай прэміі фізіёлага Івана Паўлава, павінна , у першую чаргу адукоўваць, а не рэвалюцыянізаваць народ, -- падкрэсліў Тарас.



Разам з тым, паводле яго слоў, некаторыя старонкі айчыннай гісторыі (асабліва старажытны перыяд і сярэдневечча) недастаткова даследаваны, бо ў савецкія часы вывучэнне беларускага мінулага не віталася з той прычыны, што галоўнай задачай гісторыкаў было асвятленне сацыяльнай гісторыі працоўных  і іх барацьбы за свае правы.А ўсе тоё, што не ўкладывалася ў гэтую схему, адкідвалася, -- сказаў навукоўца. Акрамя таго, паводле яго слоў, нават сёння, як гэта ні гучыць парадаксальна, не ўсе беларускія гісторыкі разглядаюць айчыннае мінулае з нацыянальных пазіцый. Яны ўсё яшчэ знаходзяцца ў палоне традыцый савецкай гістарыяграфіі і ніяк не хочуць зразумець, што мінулае трэба разглядаць з пазіцый беларускіх, а не расійскіх, польскіх ці літоўскіх, -- падкрэсліў Тарас.



Дарэчы ў сваім выступе ён прывёў розныя версіі ўзнікнення ВКЛ. “Так, польская версія зыходзіць з таго, што пасля Крэўскай уніі 1386 года ВКЛ страціла сваю самастойнасць і стала “усходняй ускраінай (“крэсамі всходнімі) Польскай кароны. Расійскія гісторыкі сцвярджаюць, што ВКЛ узнікла пасля захопу літоўцамі спрадвечных рускіх земляў, а летувіскія даследчыкі лічаць, што Вялікае Княства Літоўскае было моцнай дзяржавай, заснаванай жамойтамі і аўкштайтамі, якія адыгрывалі ў ёй галоўную ролю. І толькі айчынныя гісторыкі стаяць на пазіцыі, што ВКЛ стварылі тутэйшыя жыхары -- продкі сучасных беларусаў, -- сказаў навукоўца. На яго думку, першыя тры версіі – палітычна заангажаваныя. “Вядома, што войскі ВКЛ 118 разоў біліся з крыжакамі, адбілі 75 набегаў крымскіх татар і правялі 12 войнаў з Маскоўскай дзяржавай. Але невядома ніводнага паходу жамойтаў і аўкштайтаў на беларускія землі, -- заўважыў Тарас.      

У лекцыі ўдзельнічалі каля 100 мінчан і жыхароў іншых гарадоў Беларусі, якія спецыяльна прыехалі ў сталіцу, каб паслухаць выступ Тараса. Сваю лекцыю ён суправаджаў багатым ілюстрацыйным матэрыялам, у тым ліку картаграфічным. Наступная лекцыя Тараса, прысвечаная “залатому веку ВКЛ, адбудзецца ў лютым.
 

Каментаваць