Анатомія нянавісці

У мінскім выдавецтве “Харвест у серыі “Невядомыя войны накладам 3 тысяч асобнікаў выйшла кніга прафесара Анатоля Тараса “Анатомія нянавісці: руска-польскія канфлікты ў XVIII–ХX стагоддзях.

Аўтар разгледзеў усе асноўныя антаганізмы (войны, паўстанні, змовы і рэпрэсіі) паміж Расіяй і Польшчай з 1700 да 1953 года і прапанаваў уласную канцэпцыю прычын, характару і спецыфікі руска-польскіх канфліктаў. Кніга напісана паводле матэрыялаў больш чым 120 даследаванняў беларускіх, польскіх і расійскіх гісторыкаў.

Анатоль Тарас зазначыў, што на працягу 250 гадоў Расія аказвала пастаянны ціск на Польшчу з мэтай пазбаўлення гэтай краіны дзяржаўнай незалежнасці, русіфікацыі і поўнага падпарадкавання. Паводле яго слоў, гэты працэс не залежаў ад змены палітычнага рэжыму ў Расіі. “Характэрна, што ва ўсе часы антыпольскі курс Расіі атрымліваў падтрымку Германіі, што мы бачым і сёння: любоў паміж Масквой і Берлінам, але зусім не паміж Масквой і Варшавай, — падкрэсліў вучоны.

Матэрыялы для кнігі аўтар збіраў пяць гадоў, а напісаў яе за пяць месяцаў. Выданне з’яўляецца працягам кнігі А. Тараса “Войны Маскоўскай Русі з Вялікім княствам Літоўскім і Рэччу Паспалітай у XIV–XVII стагоддзях, якая выйшла ў 2006–2008 годзе трыма выданнямі і выклікала вялікую цікавасць у чытачоў.

Выданне паступіла ў кнігарні Беларусі і Расіі, а таксама ў інтэрнэт-крамы.

Каментаваць