Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Андрэй Мельнікаў і Юлія Фралова спявалі ў падтрымку палітвязняў (відэа)

У межах Форуму «Свабоду палітвязням» адбыўся канцэрт салідарнасці «Не здавайся. Бог з табою. Ты не адзін».

Падчас імпрэзы, якая праходзіла пры знічах, бо на сядзібе Партыі БНФ праз запазычанасць за арэнду адключылі святло, яе ўдзельнікі распавядалі пра сітуацыю з тымі, хто за сваю актыўную грамадска-палітычную пазіцыю зазнаў жорсткія рэпрэсіі і знаходзіцца за кратамі.

Перад прысутнымі прамаўлялі Ганна Шапуцька, Павал Севярынец, Андрэй Бандарэнка, Вольга Мікалайчык, Кацярына Садоўская ды іншыя. Паміж выступамі барды Андрэй Мельнікаў і Юлія Фралова на знак салідарнасці з рэпрэсаванымі выконвалі пранікнёныя песні.

На сённяшні дзень Форум вызнае палітзняволенымі 11 чалавек. Гэта Міхаіл  Жамчужны,
Аляксей  Мілюкоў, Алесь  Юркойць, Зміцер  Паліенка, Тарас Аватараў, Ірына  Моцная, Іллля  Валавік, Вадзім  Бойка, Зміцер Цехановіч, Філіп Іваноў, Ігар Комлік. Узгадвалі таксама Міколу Статкевіча, якога затрымалі 22 верасня пасля паседжання Беларускага нацыянальнага кангрэсу, а таксама ўшанавалі памяць Алеся Чаркашына, які загінуў ва Украіне.

Удзельнікі імпрэзы таксама падпісалі зварот да кіраўніцтва пенітэнцыярнай сістэмы краіны з патрабаваннем спыніць практыку ціску на зняволеных праз інструменты і паняцці крымінальнага свету. Вялося пра незаконныя метады псіхалагічнага ўздзеяння на палітзняволеных Горацкай калоніі Міхаіла Жамчужнага і Аляксея Жалнова, якіх спрабавалі змясціць у камеры са зняволенымі з нізкім сацыяльным статусам.


Каментаваць