Анлайн калекцыя здымкаў Магілёва розных часоў

Калекцыю здымкаў старадаўняга і не толькі Магілёва прапанаваў "Новаму часу" Давід Лісоўскі. Вось што ён напісаў у лісце на рэдакцыйнай пошце: “Тут я сабраў каля тысячы выяў Магілёва (здымкаў, гравюр, карцін) з даўнейшых часоў да 1990-х гадоў. Па большасьці здымкі былі знойдзеныя ў сеціве, але шмат якія мне дасылалі знаёмыя і сябры. Сярод іх ёсць унікальныя здымкі часоў акупацыі, зробленыя нямецкімі салдатамі (прыватныя здымкі, а не прапаганда), якія я набываю сам.



Усе здымкі звязаныя з гугл мапамі, каб можна было паглядзець, што зараз стаіць на гэтым месцы. Таксама я дадаў апісанне і дадатковую інфармацыю.

На жаль, пра мае альбомы мала хто ведае. А між тым гэта найбуйнейшая адкрытая калекцыя здымкаў старога Магілёва, па ёй можна пазнаёміцца з гісторыяй горада і прасачыць тыя змены, якія адбываліся з цягам часу”.
 

Спадзяемся, што гэта калекцыя будзе карысная і цікавая для нашых чытачоў.

Калекцыю можна паглядзець па спасылцы:

https://picasaweb.google.com/106964039999068894007

Каментаваць