Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Антось Лагвінец паглядзеў Слуцк за 20 базавых велічыняў

Сын палітыка Алеся Лагвінца Антось наведаў Слуцк 1 верасня 2017 года ўпершыню ў сваім жыцці. Дзень знаёмства з гісторыяй горада запомніцца яму назаўжды. За 15-хвілінны ўрок па гісторыі Слуцкага Збройнага Чыну яму давядзецца заплаціць 460 рублёў.

Антось Лагвінец, фота са старонкі ДЗЕЯ ў фэйсбуку

Такую плату за спробу заглянуць у таямніцы гісторыі горада Слуцка вызначыла суддзя Фрунзенскага раёну Юлія Крэпская.

Судовы працэс над маладзёнам пачаўся а дзесятай гадзіне і скончыўся праз паўгадзіны. Яшчэ адна гадзіна спатрэбілася суддзі для абдумвання і вынясення адміністрацынага пакарання. Сам Антось Лагвінец у судзе не прысутнічаў, але яго інтарэсы прадставіў абаронца.

 — Шчыра кажучы, не думаў, што суддзі так жорстка аднясуцца да нашага культурнага мерапрыемства, — падзяліўся сваімі ўражаннямі па прысуду малады чалавек. — Буду плаціць штраф за тое, што паслухаў пра герояў Слуцкага паўстання Макара Краўцова, Юрку Лістапада і Паўла Жаўрыда ды пазнаёміўся з дзейсным дзяржаўным гербам Слуцка.

Урок гісторыі ў Слуцку


Судовыя працэсы за «ўрок гісторыі» ў Слуцку доктар юрыдычных навук Міхаіл Пастухоў успрымае як яшчэ адно сведчанне ператварэння Беларусі ў паліцэйскую дзяржаву з жорсткім таталітарным рэжымам.

У любой еўрапейскай дзяржаве на такі судовы працэс набегла б безліч журналістаў — з-за абсурднасці суда. Таму там і немагчымыя такія выракі, — гаворыць Пастухоў. — Нельга выключаць, што ў нашай краіне хутка людзям могуць забараніць сустракацца ў грамадскіх месцах, баючыся, што могуць задумаць дрэннае. Суды ўжо даўно ператварыліся ў прылады расправы над непажаданымі ўладам людзьмі. Падобна на тое, што ўлада мае на мэце вытруціць у грамадстве ўсякую памяць аб нацыянальнай гісторыі і зрабіць людзей проста зомбі, а прасцей кажучы, быдлам.

Доктар юрыдычных навук лічыць, што гэтыя прысуды — поўная знявага і парушэнне правоў чалавека, яго годнасці і гонару.

Таксама ён робіць выснову, што прыйшоў час для ўсіх грамадзян уключыць пачуццё самаабароны і супрацьстаяць агрэсіі «гасударавых людзей».


Чытайце па тэме: Замест лінейкі — урок практычнай гісторыі

   Аліну Нагорную аштрафавалі за «ўрок гісторыі»

   Супраць Алеся Пушкіна распачаты 3 справы




Каментаваць