Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Антысавецкі фальклор: БССР (Будуйце Самі Сваё Рабства)

Колькі ні лавілі НКВДысты апавядальнікаў антысавецкіх анэкдотаў і выканаўцаў крамольных прыпевак, колькі ні выдумлялі «фалькларысты» ў пагонах псеўданародных ідэйна правільных выслоўяў, з вуснаў у вусны пераходзілі сапраўды народныя показкі, выслоўі, прыпеўкі пра наступствы «Вялікага Кастрычніка». Дзелімся з чытачамі жывой народнай мудрасьцю. Пачнем з мудрасці турэмнай.

Канстытуцыя БССР

Раздзел I. Назоў дзяржавы
1. Дзяржава мае назоў БССР, ці поўнасцю — Будуйце Самі Сваё Рабства.

Раздзел ІІ. Грамадзянства БССР
2. Ганаровае права мець грамадзянства БССР належыць дзвюм катэгорыям ейных жыхароў:
а) тым, хто ўжо арыштаваны; і
б) тым, хто будзе арыштаваны.

Разьдзел III. Свабоды й правы грамадзяніна БССР
4. Шчаслівым грамадзянам БССР даюцца такія свабоды й правы, да якіх яшчэ не дадумаліся нідзе ў свеце.
5. Грамадзянам БССР дэкларуюцца наступныя свабоды:
а) не думай (за цябе думае дарагая Масква);
б) калі ўжо падумаў — нікому пра гэта не кажы;
в) калі сказаў — не смей пісаць і публікаваць;
г) калі-ж апублікаваў — зараз-жа адмоўся й асудзі;
д) а на ўсялякі выпадак падрыхтуй торбу сухароў.
6. Дзяржава ўрачыста гарантуе:
а) права на працу — у вынайдзеных Леніным і Сталіным для росквіту сацыялістычнага грамадства канцэнтрацыйных лагерах;
б) права на адпачынак — у спецыяльна абсталяваных для таго дамох адпачынку, якія капіталістычная прапаганда называе турмамі; і
в) права на смерць — ад кулі ў патыліцу ці ад галоднай і катаржнай працы.

Раздзел IV. Органы вярхоўнай улады БССР
7. Вярхоўным органам улады БССР, які накіроўвае ўсё жыццё незалежнай ад беларускага народу рэспублікі, з'яўляецца ОГПУ, ці поўнасьцю — О Госпадзе, Памяні Усопшых!

Канстытуцыя ўсенародна прынятая камерай № 8 Гомельскай турмы 15.VІІ.1930 г. Запісаў Аўген Калубовіч.

Паводле Радыё Свабода

Каментаваць