Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Антытэрарыстычная аперацыя ў Славянску: ёсць загінулыя

З боку ўкраінскага спецназу загінуў адзін чалавек, чацьвёра — параненыя.



Пра гэта паведаміў праз Фэйсбук міністр унутраных справаў Украіны Арсен Авакоў. Ён падкрэсліў, што колькасць ахвяр з боку сепаратыстаў пакуль што невядомая, да таго ж падчас адступлення баевікі прыкрываліся "жывым шчытом" з мірнага насельніцтва.

Арсен Авакоў зазначыў, што на дадзены момант большая частка Славянска вызваленая ад сепаратыстаў, але антытэрарыстычная аперацыя яшчэ працягваецца.

Каментаваць