Антытэрарыстычная аперацыя ва Украіне будзе працягнута

Антытэрарыстычную аперацыю, мэта якой перш абараніць жыццё і здароўе грамадзян Украіны, будзе працягнута. Пра гэта заявіў в.а. Прэзідэнта Украіны, Старшыня Вярхоўнай Рады Украіны Аляксандр Турчынаў, адкрываючы ў аўторак пленарнае пасяджэнне парламента, паведмляецца на афіцыйным прэзідэнцкім сайце.



Напярэдадні 9 мая, адзначыў Турчынаў, у многіх рэгіёнах Украіны рыхтаваліся правакацыі, але святочныя і выхадныя дні, акрамя двух абласцей — Данецкай і Луганскай, ва ўсіх іншых рэгіёнах прайшлі годна і спакойна. «Планы Расійскай Федэрацыі па дэстабілізацыі сітуацыі ва Украіне падчас святочных дзён цалкам праваліліся», — заявіў ён.

Паводле слоў Турчынава, сёння стабілізуецца сітуацыя на поўначы Луганскай вобласці, у заходнім Данбасе, на поўдні Данецкай вобласці.

 

Разам з тым, адзначыў Турчынаў, ў Данецкай і Луганскай абласцях «працягваюцца дзеянні шматлікіх тэрарыстычных груповак, якія забіваюць людзей, катуюць, выкрадаюць грамадзян Украіны, дзейнічаюць дзёрзка». З прычыны злачынных дзеянняў тэрарыстычных груповак, сказаў в.а. прэзідэнта, гінуць афіцэры і салдаты Узброеных Сіл і сілавых структур, грамадзянскія людзі.

 

Тэрарыстычныя групоўкі, адзначыў Турчынаў, «паспрабавалі для прыкрыцця сваіх злачынных дзеянняў правесці фарс пад назвай «рэферэндум», каб прыкрыць свае злачынствы, але наступствы гэтага фарсу толькі адны — крымінальная адказнасць яго арганізатараў».

 

«Для прыпынку злачынных дзеянняў улады працягваюць антытэрарыстычныя аперацыі, мэта якой — у першую чаргу абараніць жыццё і здароўе нашых грамадзян», — заявіў Турчынаў.

 

На прапанову Турчынава народныя дэпутаты ўшанавалі хвілінай маўчання памяць загінулых.

 

В.а. прэзідэнта таксама заклікаў парламентарыяў да плённай працы, нагадаўшы, што сёння дэлегацыя Урада на чале з прэм'ер-міністрам працуе ў Брусэлі, дзе плануецца падпісаць вельмі важныя дакументы, у прыватнасці, пагадненне аб прадастаўленні Украіне 1,6 млрд. еўра, а таксама будуць абмяркоўвацца пытанні па спрашчэнні візавага рэжыму для ўкраінскага.

 

Па словах Турчынава, каб украінцы маглі падарожнічаць без віз па краінах Еўропы, парламент павінен прыняць вельмі важныя законы, якія ў першую чаргу датычацца барацьбы з карупцыяй і дэрэгуляцыі эканомікі. Таксама на парадку дня, сказаў ён, «узмацненне абараназдольнасці, узмацненне адказнасці грамадзян за здзяйсненне сур'ёзных злачынстваў».

Каментаваць