Апантаны любоўю да Беларусі

Сёння споўнілася б 75 гадоў выдатнаму пісьменніку, журналісту і публіцысту Кастусю Тарасаву. Яго кнігі — “Пагоня на Грунвальд”, “Памяць пра легенды” — абудзілі шмат у каго цікавасць да гісторыі. Хаця па адукацыі Кастусь быў хімікам-тэхнолагам.



"75-годдзе Кастуся Тарасава — пісьменніка, якому многія абавязаны, гэтаксама як Уладзіміру Караткевічу, усведамленнем саміх сябе беларусамі. Ён быў адным з найблізкіх мне людзей. З тых, пра якіх можна сказаць, што з’явіцца ў гэты свет варта было хоць бы дзеля сустрэчы з імі, — напісаў у сваім акаўнце ў Фэйсбуку Уладзімір Някляеў. — Калі б ён жыў, быў з намі, мы стаялі б сёння ўвечары на плошчы Свабоды. Плячо ў плячо. Кастусь Тарасаў быў апантаны любоўю да Беларусі, вераю ў нашу беларускаю будучыню. Ён не толькі ўзнаўляў у сваіх кнігах беларускую гісторыю -— ён у жыцці сваім ствараў яе. І нашчадкі яшчэ не аднойчы згадаюць пра тое з удзячнасцю".

Шмат хто сёння падпісаўся б ледзь не пад кожным гэтым словам.

У 2009 годзе ў Кастуся Тарасава здарыўся інсульт, але ён здолеў хаця б на год перамагчы хваробу. І амаль ўвесь гэты год ён пісаў. Пісаў цудоўныя артыкулы пра Беларусь, пра яе гісторыю.

Мы ганарымся тым, што такі цудоўны чалавек быў калісьці намеснікам галоўнага рэдактара "Новага часу". І яго апошнія артыкулы друкаваліся на нашых старонках. Сум Агінскага,, Пасечаная дынастыя, Удача Яна Казіміра Сапегі, Тадэвуш Касцюшка і Юзэф Пілсудскі -— і яшчэ шмат цікавых артыкулаў Кастуся вы і сёння можаце з захапленнем пачытаць.

Светалая памяць светламу чалавеку. Дзякуй, што быў з намі і з Беларуссю...

Больш падрабязна пра Кастуся Тарасава можна пачытаць тут.

Каментаваць