Апазіцыя падрыхтуе “народных кантралёраў”

Беларуская партыя “Зялёныя, Партыя БНФ і Рух “За Свабоду распачынаюць кампанію “Народны кантроль — за сумленныя выбары!, прымеркаваную да гэтак званых выбараў–2012 у Палату прадстаўнікоў.

Пра яе старт і асаблівасці будзе расказана 20 лютага падчас адмысловай прэс-канферэнцыі.

Асноўная задача кампаніі — прыцягненне грамадзян да ўдзелу ў выбарчых камісіях і ў якасці назіральнікаў.

Усе суб’екты кампаніі “Народны кантроль — за сумленныя выбары! з’яўляюцца зарэгістраванымі агульнанацыянальнымі арганізацыямі, якія могуць самастойна вылучаць прэтэндэнтаў на ўдзел у камісіях і назіральнікаў па ўсёй Беларусі на ўсіх акругах. Пры належнай актыўнасці грамадзян ёсць магчымасць “закрыць сяброўствам у выбарчых камісіях і назіраннем усе 110 акругаў на “выбарах–2012.

Сваімі сіламі Беларуская партыя “Зялёныя, Партыя БНФ і Рух “За Свабоду разлічваюць патрапіць у выбарчыя камісіі, у тым ліку і ў Цэнтрвыбаркам,  і ў назіральнікі на 25–30% акругаў. Гаворка вядзецца пераважна пра тыя акругі, дзе будуць балатавацца кандыдаты, якіх удзельнікі кампаніі падтрымаюць паводле блізкасці поглядаў і якія возьмуць на сябе абавязальніцтвы зняцца за некалькі дзён да галасавання, калі ў краіне застануцца на той момант палітзняволеныя.

Прэс-канферэнцыя прадстаўнікоў Беларускай партыі “Зялёныя, Партыі БНФ і Руху “За Свабоду адбудзецца ў панядзелак, 20 лютага, аб 11-й гадзіне ў офісе Партыі БНФ па адрасе: вул. Чарнышэўскага 3.

Инфармацыйная служба Руху “За Свабоду

Каментаваць