Аператыўнае рэагаванне

Дамову аб стварэнні калектыўных сіл аператыўнага рэагавання АДКБ падпісалі 4 лютага ў Крамлі лідэры краінаў, што ўваходзяць у гэтую міжнародную арганізацыю.

Гэтыя сілы будуць выкарыстоўвацца для адбіцця ваеннай агрэсіі, правядзення аперацый супраць міжнароднага тэрарызму і экстрэмізму, ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый.

Плануецца, што калектыўныя сілы будуць знаходзіцца ў Расіі і ім будуць прыдавацца вайсковыя падраздзяленні іншых краінаў АДКБ.

Нагадаем, у склад АДКБ уваходзяць Беларусь, Арменія, Расія, Казахстан, Кыргызстан, Таджыкістан і Узбекістан.

Паводле “Радыё Свабода

Каментаваць