Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Аргкамітэт Чарнобыльскага шляху будзе збіраць подпісы за заяўлены маршрут акцыі

Аргкамiтэт Чарнобыльскага Шляху-2017 вырашыў збiраць подпiсы пад зваротам да Мінгарвыкама з патрабаваннем зацвердзiць замоўлены маршрут акцыі.

Арганізатары плануюць збор удзельнікаў i мiтынг а 18:00-19:00 ля Опернага тэатра, а затым шэсце да Чарнобыльскай каплiцы, дзе з 20:00 да 20:30 адбудзецца ўскладанне кветак.

"25 сакавіка Мінгарвыканкам фактычна сарваў акцыю, парушыўшы заканадаўства, калі даў дазвол фактычна за дзень да яе. Апроч таго, яны па-валюнтарысцку змянілі час і месца збору, чым дэзарыентавалі людзей. Каб гэта не паўтарылася, мы створым петыцыю і папросім грамадзян падтрымаць заяўлены маршрут”, — паведаміў сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі.

Паводле яго, яшчэ адна прычына збору подпісаў у тым, што ўлады трактуюць распаўсюд інфармацыі пра запланаваную акцыю як парушэнне заканадаўства. "У дадзеным выпадку мы абыходзім гэта тым, што ніхто не забараняе збіраць подпісы ў падтрымку, і такім чынам мы распаўсюджваем інфармацыю пра акцыю сярод грамадзян і адначасова аказваем грамадскі ціск на ўладу, каб яны выконвалі закон”, — дадаў ён.

bchd.info

Каментаваць