Аршанскі актывіст чацвёрты год змагаецца з наступствамі Дажынак 2008 года

Аршанскі сябар аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" старэйшына вёскі Стаўры Аршанскага раёна Ігар Грышанаў у межах кампаніі БХД "Рада народных дэпутатаў" ужо чацвёрты год змагаецца з наступствамі рэспубліканскіх Дажынак, якія прайшлі ў Воршы ў 2008 годзе.
 
Паводле ягоных словаў, падчас падрыхтоўкі да фестывалю былі вельмі моцна забруджаныя аршанскія лясы, прычым так, што ў іх практычна перасталі расці ягады ды грыбы. "Машыны ў чэргі станавіліся, каб выкінуць у лес смецце", — адзначыў ён.
 
Ігар Грышанаў паведаміў, што ён неаднаразова звяртаўся да ўладаў, у тым ліку ў райсавет і Камітэт дзяржкантролю, каб вырашыць праблему, але безвынікова. 2 студзеня 2012 года ён, сабраўшы подпісы жыхароў сваёй вёскі, звярнуўся па гэтым пытанні да старшыні райвыканкама. Таксама актывіст рыхтуе зварот у пракуратуру.
 
"Яны дзеля танных дэкарацый на Дажынкі забрудзілі ўсе лясы. Ці думае хто пра нашых дзяцей і ўнукаў? Улады любяць казаць, што мы ў цэнтры Еўропы. Але які гэта цэнтр, калі ў нас толькі 15% адходаў перапрацоўваецца? Толькі зараз яны збіраюцца нейкі завод ствараць. 20 гадоў нічога не рабілі, а зараз толькі пачалі", — падкрэсліў Ігар Грышанаў.

Паводле прэс-службы БХД
 
Каментаваць