Аршанская птушкафабрыка разбурыла Стаўроўскі сельскі клуб

Стаўроўскі сельскі клуб быў адзіным грамадскім будынкам на тры вёскі Бабінічскага сельсавета Аршанскага раёна. Тут праходзілі канцэрты, праводзіліся мясцовыя сходы, святы, сустрэчы з дэпутатамі, тут прымалі сяльчан выяздныя дактары. Летам яго знеслі бульдозерам па загаду кіраўніцтва ААТ “Птушкафабрыка Аршанская” і рэшткі звезлі ў Нарэйкаўскі лес.



Зараз жыхарам вёсак Стаўры, Нарэйкава і Свісцёлкі культурныя мерапрыемствы прыйдзецца праводзіць, як сто гадоў таму, па чарзе ў сваіх хатах. Вясковыя бабулі і дзядулі яшчэ памятаюць, як на танцы збіраліся то ў аднаго гаспадара, то ў другога.

Напярэдадні, 6 гадоў таму, калі рыхтаваліся да Дажынак-2008, зруйнавалі з глебай мясцовую краму, бібліятэку і малочную ферму. Стаўроўскі клуб заставаўся адзіным будынкам грамадскага карыстання. Яго ўладальнік, Аршанская птушкафабрыка, незаконна прызнаў пабудову непрыгоднай для карыстання і вырашыў яго знесці.
 

Калі аб гэтым даведаліся жыхары, яны звярнуліся да кіраўніцтва фабрыкі і адаслалі зварот Прэзідэнту краіны Аляксандру Лукашэнку. У звароце грамадзяне прасілі перадаць будынак клуба ім ў карыстанне або прадаць жыхарам вёскі. Парадак у будынку і вакол яго гарантавалі.
 

Аршанская птушкафабрыка разбурыла Стаўроўскі сельскі клуб


 

Дакладна не вядома, ці паспеў ліст дайсці да Прэзідэнта, але кіраўніцтва птушкафабрыкі чамусьці не стала чакаць адказу зверху і хуценька знеслі будынак. Пры гэтым, склалі пра яго гісторыю-небыліцу, быццам бы сельскі клуб быў пабудаваны аж у 1935 годзе і на сёняшні дзень у яго знос на сто адсоткаў. Менавіта таму клуб скарыстоўваць нельга, бо гэта нясе пагрозу жыхарам. На гэтай падставе яны адмовілі прадаць будынак жыхарам вёскі па рэшткавым кошце. Такі адказ за подпісам А.А.Пашкевіча, дырэктара ААТ “Птушкафабрыка Аршанская”, датаваны 18.08.2014 г., дасланы на імя Ігара Грышанава, старэйшыны вёскі Стаўры.


 

Аршанская птушкафабрыка разбурыла Стаўроўскі сельскі клуб



Праўда ў тым, што будынак Стаўроўскага сельскага клуба будаваўся ў 1987 годзе на вачах у сяльчан, а некаторыя прымалі ў гэтым непасрэдны ўдзел. А ў мінулым годзе быў зроблены капітальны рамонт, на што было патрачана нямала сродкаў.


 

Аршанская птушкафабрыка разбурыла Стаўроўскі сельскі клуб



Зараз жыхары трох вёсак Стаўры, Нарэйкава і Свісцёлкі Аршанскага раёна склалі чарговы ліст да памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці Мікалая Шарснёва. У лісце яны патрабуюць разгледзець гэтую сітуацыю, дасканала даследаваць матэрыялы па справе незаконнага зносу Стаўроўскага сельскага клуба і кампенсаваць нанесены ўрон вясковым жыхарам -- пабудаваць новы клуб.


 

Аршанская птушкафабрыка разбурыла Стаўроўскі сельскі клуб



На фотаздымках Стаўроўскі сельскі клуб на пачатку разбурэння па загаду кіраўніцтва “Птушкафабрыка Аршанская”. І не спецыялісту бачна, што яго будавалі не ў 1935-м годзе. Назваць такія дзеянні проста безгаспадарчасцю вельмі мякка. А якое пакаранне сёння чакае тых, хто марна траціць дзяржаўныя грошы, хто зневажае і здекваецца з вяскоўцаў, пагаршаючы ўмовы іх жыцця?

svadebnet.ruknig5.ru

Каментаваць