«Паміж Беларуссю і Расіяй няма розніцы»

У беларускай медыя-прасторы разгарэўся скандал вакол клуба «Dozari», які ладзіць «рускія вечарыны». «Новы Час» паразмаўляў з адказным за гэтыя вечарыны арт-дырэктарам клуба Аляксандрам Кроітарам.    

 



— Добры вечар, Аляксандр, хацелася б атрымаць ваш каментар з нагоды скандалу вакол афішы тэматычнай вечарыны «Рускім быць модна».  
 
 
— О божа, які ажыятаж! Гэта ўпершыню на маёй памяці, каб чапляліся да афармлення афішы забаўляльнага клуба. Мабыць, гэта спецыфіка вашай... Не, бадай, не краіны, бо да таго, як я пачаў працаваць арт-дырэктарам у Dozari, тут рэгулярна праводзіліся «рускія вечарыны» без усялякіх наступстваў. Прынамсі, СМІ яны не цікавілі.   
 
 
— Вы ж разумееце, цяпер іншая сітуацыя.
 
 
— А што змянілася? 
 
 
— Расія пачала праводзіць ваяўнічую палітыку ў дачыненні да сваіх суседзяў.  
 
 
— Да вы што, няма больш сяброўскіх адносінаў паміж краінамі, чым паміж Беларуссю і Расіяй! Паглядзіце, той жа Пуцін з Беларусі проста не вылязае, прыязджае сюды пастаянна з падарункамі. 
 
 
— Я маю на ўвазе сітуацыю ва Украіне. Для многіх беларусаў гэта зусім не чужая краіна. 
 
 
— Так, гэта глупства, якое мусіць скончыцца! Ведаеце, калектыў нашага клубу ў межах глабальнай акцыі Ice Bucket Challenge дасылаў выклікі ўкраінскім палітыкам. Маўляў, складайце зброю, лепей аблівайцеся вадой! Зараз мы збіраемся выпусціць каляндар на наступны год пад лозунгам «Make love, not war». Я ўжо рабіў падобны каляндар раней, яшчэ ў Маскве. Якраз для Уладзіміра Пуціна. Ён называўся «Стрыптызёршы супраць вайны ў Сірыі».  
 
 
— Аляксандр, але ж менавіта Пуцін шмат для каго з'яўляецца зараз увасабленнем агрэсіі. А вы змяшчаеце яго на афішу, ды яшчэ і разам з аўтаматам Калашнікава. 
 
 
— Не, вы мне шчыра скажыце, якая ў вас першая асацыяцыя са словам «Расія»? Тут ніякага распальвання, нічога падсуднага. Проста відавочныя маркеры, тое, з чым асацыюецца Расія, рускія.  
 
 
— У адным з сваіх ранейшых інтэрв'ю вы назвалі Мінск «адным з рэгіёнаў Расіі». Вы і цяпер яго так успрымаеце? 
 
 
— А хіба не так? Я калі ўпершыню патрапіў у Беларусь, нават не зразумеў, што я ў іншай краіне. Ехаў, ехаў, і прыехаў. Мяжы няма, вакол усе па-руску размаўляюць. Паміж нашымі народамі ўвогуле няма ніякай розніцы. Хіба што акцэнт, але ж гэта рэгіянальная з'ява. 
 
 
— Вы даволі варожа паставіліся да майго калегі, які звярнуўся да вас па-беларуску (Зміцер Панкавец з «Нашай Нівы» — аўт.)... 
 
 
— Так, мне тэлефанаваў прадстаўнік нейкага  апазіцыйнага выдання. Блін, я сапраўды нічога не зразумеў з таго, што ён мне казаў! Гэта ён да мяне варожа паставіўся, мабыць, падкалоць хацеў, я адразу адчуў. Навошта ён звяртаўся да мяне па-беларуску, калі потым высветлілася, што ён цудоўна валодае рускай мовай?    
 
 
— А на каго вашыя вечарыны разлічаныя?
 
 
— Не сакрэт, што ў Расіі выходныя 1-4 лістапада, да нас прыязджае шмат расіянаў, каб адпачыць. У асноўным на іх і разлічаныя. Калі б беларусы прывозілі ў Маскву столькі грошай, дык там бы праходзілі тэматычныя вечарыны «Быць беларусам модна». Я ўпэўнены, што без усялякіх праблемаў.

Абмеркаванне:

  • Марианна
  • 2014-11-03 23:40:09
Дмитрий, в интернете этот человек рисуется чуть ли не агрессивным и страшно наглым, в Вашем интервью он "ОБЫКНОВЕННЫЙ РУССКИЙ" со всеми их заморочками, но не более. Как Вы это можете
объяснить? Чей взгляд точнее отражает ситуацию и как вы относитесь к интернет-дискуссии на эту тему. На мой взгляд, она чересчур эмоциональная и многое "додумывается", исходя из
нынешней международной ситуации. Спасибо, если найдёте возможность ответить русской :)
  • Зміцер Галко
  • 2014-11-04 01:24:20
Не, у размове са мной Аляксандр не быў ані агрэсіўным, ані нахабным. Але ён знаходзіўся ў паліклініцы з малым дзіцём, ну і я намагаўся размаўляць максімальна мягка, ведаючы пра тое, што падчас
кароткай размовы з маім папярэднікам Аляксандр проста кінуў слухаўку.



Сапраўды, пра яго можна сказаць, што ён звычайны рускі нашых дзён. Які шчыра не разумее, чаму Пуцін з аўтаматам Калашнікава можа выклікаць у суседніх краінах непрыемныя пачуцці, шчыра лічыць, што за
вайну ва Украіне адказныя ўкраінцы, і шчыра мяркуе, як быццам да яго праяўляюць варожасць, звяртаючыся на іншай мове, хаця гэта адбываецца ў іншай краіне, дзе тая мова з'яўляецца дзяржаўнай.



Усё шчыра, толькі ці не з той жа рускай шчырасцю Міхаіл Парэчанкаў браўся за кулямёт у Данецку?
  • Марианна
  • 2014-11-04 13:46:25
Спасибо, Дмитрий, что нашли возможность (и желание!) ответить гр. РБ, но русской по происхождению и к тому же - русскоязычной. Ваш ответ меня вполне удовлетворил. И я думаю, он свидетельствует о том,
что белорусов не зря считают исключительно толерантными. Я тоже не в восторге от Путина и тем более - от его агрессивной политики. Но, на мой взгляд, белорусы и сами не очень дистанцируются от
русских, считая их и себя - одним народом. Так что тут не только русских надо винить, когда они не видят разницы между ними! Или я не правильно рассуждаю?
  • Кастусь
  • 2014-11-04 02:26:26
А якога ж нам стаўлення чакаць пасля заяваў кіраўніка кшталту: "Белорусы - это русские со знаком качества" і д. п.? Ведаю этнічных беларусаў, якія шчыра падзяляюць гэтае меркаванне;
мяркую, што іх, нажаль, шмат.
  • стась
  • 2014-11-04 02:32:54
у Галко в фб беснуется один уродец по фамилии Чуденцов. Пусть скинет адресок сюда

Каментаваць