Асамблея легалізавалася

«Асамблею няўрадавых дэмакратычных аб’яднанняў» зарэгістравалі. Легальны статус асамблея атрымала ў Літве. У Беларусі асацыяцыі тройчы адмаўлялі ў рэгістрацыі.

«У Беларусі мы як дэмакратычная арганізацыя былі пазбаўленыя права аб’ядноўвацца ў асацыяцыі. Мінюст, не хаваючыся, выразна і некалькі разоў сваімі адмовамі падкрэсліў, што існаванне своеасаблівага прафсаюзу няўрадавых арганізацыяў для беларускіх уладаў не патрэбнае», — заявіў старшыня Асамблеі НДА Сяргей Мацкевіч.

Дырэктар Выканаўчага бюро Асамблеі Сяргей Лісічонак патлумачыў рэгістрацыю аб’яднання ў Літве наступным чынам: «У нашай краіне прагрэсу са свабодай асацыяцыяў не назіраецца. Таму мы вырашылі скарыстацца іншымі магчымасцямі і атрымаць зарэгістраваны статус у суседняй з Беларуссю краіне».

Асамблея НДА з’яўляецца паўнапраўнай юрыдычнай асобай. Паводле юрыста Выканаўчага бюро асамблеі Юрыя Чавусава, «Зарэгістраваны статус асацыяцыі дае магчымасць яе сябрам прадстаўляцца ад імя арганізацыі. Таксама можна мець выданні пад шыльдай гэтага аб’яднання. Акрамя таго, прэса можа пісаць пра дзейнасць асацыяцыі. У дадатак, рэгістрацыя ў Літве, на тэрыторыі ЕС, дае магчымасць прызнаваць статус гэтай арганізацыі еўрапейскім суб’ектам».

Нагадаем, Асамблея НДА спрабавала тройчы зарэгістравацца на тэрыторыі Беларусі, але безвынікова. Асамблея няўрадавых дэмакратычных аб’яднанняў — найбуйнейшае ў Беларусі згуртаванне арганізацыяў грамадзянскай супольнасці, якое аб’ядноўвае каля 300 грамадскіх аб’яднанняў, фондаў і іншых некамерцыйных арганізацыяў.
 
Каментаваць