Астаповіч прапанаваў распусціць Рэспубліканскі грамадскі савет па справах культуры і мастацтва

4 чэрвеня старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч накіраваў ліст прэм’ер-міністру Міхаілу Мясніковічу з прапановай распусціць Рэспубліканскі грамадскі савет па справах культуры і мастацтва пры Савеце міністраў Рэспублікі Беларусь.



4 чэрвеня старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч накіраваў ліст прэм’ер-міністру Міхаілу Мясніковічу з прапановай распусціць Рэспубліканскі грамадскі савет па справах культуры і мастацтва пры Савеце міністраў Рэспублікі Беларусь.

Пра гэта Астаповіч, які ўваходзіць у склад грамадскага савета, распавёў 4 чэрвеня на прэсавай канферэнцыі ў Мінску. Паводле ягоных слоў, 24 лістапада 2010 года была прынята пастанова ўраду аб стварэнні грамадскага савета дзеля развіцця і папулярызацыі нацыянальнай культуры і мастацтва. На першым пасяджэнні савета быў зацверджаны план працы, адпаведна якому 5 кастрычніка 2011 года павінна было адбыцца адмысловае пасяджэнне гэтай грамадскай структуры па разгляду праблем аховы аб’ектаў гістарычнай спадчыны, а таксама іх выкарыстання ў выхаваўчай рабоце і сферы турызму.

Для падрыхтоўкі пасяджэння адбылося некалькі нарад працоўнай групы па ахове спадчыны і музейнай дзейнасці, але ў запланаваны тэрмін пасяджэнне савета не адбылося, і да гэтага часу няма інфармацыя аб даце яго правядзення. Па гэтаму пытанню 16 лістапада 2011 года на імя старшыні савета, міністра культуры Паўла Латушкі быў накіраваны ліст, які застаўся без адказу, паведаміў старшыня таварыства. Паводле ягоных слоў, толькі на паўторны зварот да Латушкі ён атрымаў адказ ад намесніка міністра культуры Віктара Кураша, “які не мае аніякага дачынення да савета. “Прычым гэты адказ ад 15 студзеня 2012 года не адпавядаў сутнасці звароту, а толькі цытаваў некаторыя пункты з палажэння аб савеце і паведамляў пра намер правесці яго пасяджэнне ў першым паўгоддзі бягучага года, — адзначыў Астаповіч.

Першае паўгоддзе заканчваецца праз месяц, а пра дату пасяджэння нічога не вядома, нягледзячы на шматлікія праблемы ў сферы аховы помнікаў дойлідства, у першую чаргу — па ўзгадненню Мінкультуры і Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай радай па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Мінкультуры праектнай дакументацыі па працах на нерухомых каштоўнасцях, якая не адпавядае заканадаўству ў сферы аховы архітэктурнай спадчыны і методыкам працы з яе аб’ектамі. “Правядзенне пасяджэння грамадскага савета ігнаруецца, нягледзячы на тое, што для разгляду і ўзгаднення на ім яшчэ ў верасні 2011 года працоўная група падрыхтавала праекты ўсіх дакументаў. Іх разгляд і прыняцце адпаведных рашэнняў дапамаглі б скіраваць працу на помніках у прававое і метадычнае рэчышча, стварыць дадатковыя магчымасці па папулярызацыі спадчыны і яе інтэрпрэтацыі ў сферы турызму, — падкрэсліў Астаповіч.

На ягонае меркаванне, пазіцыя старшыні савета “па сабатаванню правядзення пасяджэння, якое даўно наспела, падрывае давер грамадскасці да органаў дзяржаўнага кіравання, дыскрэдытуе не толькі вызначаны палажэннем прынцып працы савета як органа, што дзейнічае на пастаяннай аснове, але ўвогуле дыскрэдытуе ідэю дзяржаўна-грамадскага партнёрства ў сферы аховы спадчыны.

Як паведаміў старшыня таварыства, у сувязі з тым, што не выконваецца зацверджаны графік працы савета, ігнаруецца вялікая колькасць праблем, якія існуюць у сферы аховы спадчыны, дэвальвуецца сама сутнасць існавання такой грамадскай структуры, ён і вымушаны быў звярнуцца да старшыні Саўміну з просьбай разгледзець пытанне аб роспуску Рэспубліканскага грамадскага савета па справах культуры і мастацтва пры Савеце міністраў Рэспублікі Беларусь у сувязі з невыкананнем ускладзеных на яго функцый.

На ягоную думку, ліст можа альбо стымуляваць пасяджэнне савета ў бліжэйшыя два месяцы, альбо ягонае вызваленне аб абавязкаў сябры савета. “Тады пасяджэнне адбудзецца ў кантэксце адсутнасці праблем у галіне аховы помнікаў, — зазначыў Астаповіч. Сваё знаходжанне ў складзе савета ён матываваў неабходнасцю адстойваць выкананне заканадаўства ў сферы аховы матэрыяльнай нерухомай спадчыны і методык працы з яе аб’ектамі.

Карэспандэнту “Новага часу Астаповіч адзначыў: “За апошнія дзесяць гадоў Мінкультуры настолькі завязла ва ўзгадненнях праектнай дакументацыі, якая не адпавядае ні заканадаўству ў галіне аховы архітэктурных каштоўнасцяў, ні методыкам працы з імі, што прызнанне ўсіх гэтых памылак патрабуе пастаноўкі пытання пра адказнасць за негатыўныя працэсы ў галіне аховы помнікаў дойлідства, — падкрэсліў Антон Астаповіч.
 

Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2015-03-20 18:21:35
"Панікёр" Фядыніч і "аптыміст" аўтар: "п..ц яшчэ і не пачынаўся. Ён яшчэ наперадзе". Супакоіў :)



У чым сувязь паміж дынямі з Узбекістана, аднойчы прывезенымі ў Гомель нейкімі спрытнымі дзялкамі, і БНФаўскім лозунгам "Незалежнасць - гэта дабрабыт", так і не ўцяміў. Дарэчы,
прадпрымальніцтва ў СССР (у форме кааператываў) пачалі стымуляваць недзе ў 1987-88 гг. Тады і БНФа яшчэ не было.

Каментаваць