Астраўчане патрабуюць вызвалення вязняў

Пяцьдзясят жыхароў Астравецкага раёна звярнуліся да Генпракуратуры з патрабаваннем вызваліць палітвязняў. А да Еўрасаюза — з прапановай уключыць у спіс неўязных усіх старшыняў участковых выбарчых камісій. І таксама кіраўнікоў раённых і абласных органаў выканаўчай улады.


“Мы патрабуем неадкладна вызваліць з СІЗА КДБ “асабістых вязняў прэзідэнта і ўсіх палітзняволеных. І зняць з усіх неабгрунтаваныя абвінавачанні, — паведаміў ініцыятар звароту, актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі Іван Крук.



Пяцьдзясят жыхароў Астравецкага раёна звярнуліся да Генпракуратуры з патрабаваннем вызваліць палітвязняў. А да Еўрасаюза — з прапановай уключыць у спіс неўязных усіх старшыняў участковых выбарчых камісій. І таксама кіраўнікоў раённых і абласных органаў выканаўчай улады.


“Мы патрабуем неадкладна вызваліць з СІЗА КДБ “асабістых вязняў прэзідэнта і ўсіх палітзняволеных. І зняць з усіх неабгрунтаваныя абвінавачанні, — паведаміў ініцыятар звароту, актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі Іван Крук.


Генпракурора таксама заклікаюць узбудзіць крымінальныя справы ў адносінах да сілавікоў, якія жорстка расправіліся з удзельнікамі акцыі 19 снежня. І “прыняць захады для спынення палітычных рэпрэсій супраць грамадзян.


Пасля прэзідэнцкіх выбараў, як сказана ў звароце да генпракурора і амбасадараў, “улада запусціла малох карнай сістэмы для падаўлення ўсякага іншадумства.


“Гэта сёння штодзённа праяўляецца ў правядзенні павальных вобшукаў у офісах недзяржаўных і праваабарончых арганізацый і жыллі грамадзянскіх актывістаў, — адзначаюць астраўчане. — Сярод насельніцтва краіны створана атмасфера страху. Супраць найбольш “непакорных здзяйсняецца палітычны вышук і так званае “паляванне на ведзьмаў". Аналагічныя падзеі адбываліся ў свой час у Германіі у 1933 годзе пры падпале Рэйхстага і ў перыяд сталінскіх рэпрэсій 1937 года.


Як і па ўсёй краіне, зазначана ў пасланні, прэзідэнцкая выбарчая кампанія ў Астравецкім раёне праходзіла з парушэннем заканадаўства. Пачынаючы ад стварэння раённай тэрытарыяльнай выбарчай камісіі і заканчваючы падвядзеннем вынікаў галасавання. У раённую камісію не ўключылі незалежных ад улады актывістаў. Аб’яднаная грамадзянская партыя вылучыла 25 сваіх прадстаўнікоў у склад участковых выбарчых камісій. Ніхто з іх туды не трапіў.


“Такі дыскрымінацыйны падыход да прадстаўнікоў недзяржаўных палітычных партый быў свядома выкарыстаны для атрымання “патрэбных уладзе вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Астравецкім раёне, — падкрэсліваюць жыхары. Па афіцыйных дадзеных, з тых, хто прыняў удзел у выбарах, датэрмінова і па месцы жыхарства прагаласавалі 55 працэнтаў выбаршчыкаў.


“У мінулых выбарах быў поўнасцю задзейнічаны адміністрацыйны рэсурс, намаганні якога прывялі да таго, што сапраўдныя вынікі выбараў былі схаваны ад грамадства. Краіне былі прапанаваны адкрыта сфальсіфікаваныя вынікі галасавання выбаршчыкаў, — сказана ў звароце. У сувязі з гэтым жыхары Астравеччыны прапануюць разгледзець на “міжнародным узроўні іх прапанову. І уключыць у “чорны спіс Еўрасаюза “дадатковых асоб, вінаватых у фальсіфікацыі выбараў. А менавіта ўсіх старшыняў участковых выбарчых камісій , а таксама і ўсіх кіраўнікоў раённых і абласных органаў выканаўчай улады Беларусі.


“Вінаватыя ў здзяйсненні палітычных злачынстваў рана ці позна будуць прыцягнуты да адказнасці, — упэўнены Іван Крук.
 

Каментаваць