Астравецкі шлях прайшоў у Заслаўі

У Заслаўі адбылася першая пасля Чарнобыльскага шляху акцыя супраць будаўніцтва АЭС у Астраўцы.
Каля 20 ўдзельнікаў з Менску, Маладзечна, Заслаўя, Радашковічаў паднялі бел-чырвона-белы сцяг на заслаўскім Замчышчы, прайшлі да цэнтру горада, арганізавалі антыатамны круглы стол у кавярні "Гасцёўня" і сабралі подпісы пад петыцыяй супраць АЭС.

Дакладчыкам на круглым стале выступіў прафесар, доктар навук Георгій Лепін.

Ад БХД у Астравецкім шляху ўдзельнічалі сустаршыня Павел Севярынец, кіраўнік менскай абласной БХД Раман Ганчароў, заслаўская суполка на чале з Святланай Манько-Раткевіч, а таксама сябры з Менску і Радашковічаў.
Таксама ў акцыі бралі ўдзел сябры Руху салідарнасці "Разам", партыі Зялёных і "Еўрапейскай Беларусі".
Наступная акцыя "Астравецкага шляху" мае прайсці 26 чэрвеня ў Радашковічах.


Паводле bchd.info

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць