Асвячэнне яек і пірагоў у слонімскім Спаса-Праабражэнскім саборы (фота)

Сёлета спаўняецца 20 гадоў з таго часу, як на месцы некалі ўзарванага бальшавікамі храма,  пачалося будаўніцтва ў Слоніме праваслаўнага Спаса-Праабражэнскага сабора.



Цяпер прыгажун-сабор упрыгожвае цэнтр старажытнага Слоніма. Менавіта сюды прыйшло тысячы слонімцаў, каб асвяціць яйкі і пірагі да Вялікоднага стала.

Гэтую місію сумленна і шчыра выканаў настаяцель сабора айцец Віктар. Гэта дзякуючы яму, Спаса-Праабражэнскі сабор сёння шчыра вітае праваслаўных вернікаў не толькі са Слоніма, але з іншых гарадоў і мястэчак Беларусі. Ён лічыцца самым вялікім праваслаўным саборам на Гродзеншчыне, куды адначасова могуць увайсці некалькі тысяч вернікаў.

Фота аўтара  

Каментаваць