Аштрафаваны лідар «Альтэрнатывы»

Ужо вядомая суддзя Цэнтральнага раёна Мінска Вікторыя Шабуня 15 верасня аштрафавала на 20 базавых велічыняў (400 рублёў) старшыню грамадскага аб'яднання "Альтэрнатыва" (зарэгістравана ў Латвіі) Алега Корбана.

Штраф грамадскаму актывісту прысудзілі па артыкуле 23.34 КаАП РБ — за арганізацыю несанкцыянаванай вулічнай акцыі 25 жніўня ў цэнтры сталіцы. У гэты дзень, з нагоды 25-й гадавіны зацвярджэння незалежнасці беларускай дзяржавы, актывісты «Альтэрнатывы» арганізавалі віншаванне мінчукоў, раздаючы мінакам сцяжкі з выявай бел-чырвона-белага сьцяга і герба "Пагоня".

Паводле прэс-службы ГА «Альтэрнатыва»

Каментаваць