Бабруйскія ўлады не выявілі антыкаталіцкіх надпісаў у былым касцёле

Адказны сакратар аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя Дзяніс Садоўскі атрымаў адказ з Бабруйскага гарвыканкаму на заяву БХД з просьбай даследаваць з'яўленне антыкаталіцкіх надпісаў на сценах былога езуіцкага касцёлу. Адказ падпісаў намеснік старшыні гарвыканкаму Аляксандр Маркачоў.
 
Згодна з адказам, 19 чэрвеня будынак касцёлу абследавала камісія з прадстаўнікоў аддзелу ЖКГ, культуры і ідэалагічнай работы, якая не выявіла надпісаў, "заклікаючых да гвалтавання каталікоў".
 
"Разам з тым прадпрынятыя вычарпальныя меры па забароне доступу чужых асоб унутр будынка і забеспячэння яго належнага санітарна-тэхнічнага стану", — гаворыцца ў адказе.
 
Нагадаем, што на сценах касцёла сапраўды не было выяўлена надпісаў, заклікаючых да "гвалтавання" каталікоў, але ж там былі выяўленыя надпісы наступнага зместу: «Смерть католикам, слава России» і «Баболя п..р. Смерть иезуитам. Бей панов, спасай Россию».
 
"Відавочна, што ніякага дэталёвага абследавання не было. Касцёл па-ранейшаму знаходзіцца ў паўразбураным стане, а гэты адказ — звычайная адпіска. Мы будзем чакаць адказу з упраўлення ўнутраных спраў Бабруйска, якое праводзіць асобную праверку, і калі мы атрымаем чарговую адпіску, то будзем абскарджваць бяздзеянне і халатнасць адказных асоб у вышэйстаячых інстанцыях. Таксама мы будзем патрабаваць правядзення незалежнай грамадскай экспертызы захаванасці будынку", — адзначыў Дзяніс Садоўскі.
 
Паводле Прэс-службы БХД
 
Каментаваць