Бабруйск. Ліда. Рагачоў

Бабруйск. Да землякоў з выставай

У выставачнай зале Бабруйска адбылося ўрачыстае адкрыццё персанальнай выставы народнага мастака РБ, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, дзейснага сябра Расійскай акадэміі мастакоў Георгія Палаўскага, які нарадзіўся і вырас на Бабруйшчыне. Мэтр мастацтва прадставіў землякам свае жывапісныя і графічныя працы. Акрамя таго творца перадаў гарадскім уладам дакумент, паводле якога ён дорыць частку сваёй творчай спадчыны гораду.

Ліда. Пераварот у Лідскім замку

Гарадская адміністрацыя Ліды паспрыяла ініцыятыве грамадскіх арганізацый горада і раёна аднавіць знакаміты замак. Пачаўся чарговы этап рэканструкцыі беларускай архітэктурнай спадчыны. Архітэктурны праект падрыхтавалі мінскія спецыялісты. Ён прадугледжвае аднаўленне замка ў яго першапачатковым выглядзе. Пакуль не ясна, што будзе з правядзеннем ужо традыцыйных рыцарскіх турніраў у Лідскім замку.

Акрамя таго, на плошчы 600-годдзя Ліды плануецца ўстанавіць помнік заснавальніку горада вялікаму князю Гедыміну.

Рагачоў. Дзіцячы летнік дзейнічае

Адбылося адкрыццё інтэрнацыянальнага дзіцячага летніка на беразе возера Добрае. Адпачынак тут дзяцей стаў ужо традыцыяй. Сёлета на Добрым адпачываюць дзеці з Беларусі, Расіі, Украіны і Літвы.

Падрыхтаваў Язэп Палубятка

Каментаваць