Бабруйск: Міхаіл Кавалькоў судзіцца з кіраўніцтвам заводу

Лідар пярвічкі Свабоднага прафсаюза Беларускага заводу трактарных дэталяў і агрэгатаў (ТдіА) Міхаіл Кавалькоў судзіцца за права без перашкодаў выконваць свае абавязкі.

“Заўтра, 5 чэрвеня, бабруйская суддзя Тамара Карпоўская заслухае спрэчкі бакоў і павінна вынесці рашэнне па маёй справе, — распавядае Міхаіл Кавалькоў. — Мне ёсць што ёй сказаць, але яна адхіляе ўсе мае хадайніцтвы. Хаця факт дыскрымінацыі па прафсаюзнай прыналежнасці відавочны.

Міхаіл Кавалькоў не мае магчымасці без перашкодаў патрапіць на сваё працоўнае месца з лістапада мінулага года. З таго часу ў бюро пропускаў яму заблакавалі пастаянны пропуск і пачалі выдаваць аднаразовыя. Але былі выпадкі, калі прафсаюзнаму лідэру не выдавалі нават такія пропускі, быццам бы з-за таго, што ён не прадставіў кіраўніцтву ТДіА свой працоўны графік.

Гэтыя прэтэнзіі па графіку Міхаіл Кавалькоў лічыць бязглуздымі, бо па закону аб прафсаюзах ён павінен мець вольны доступ у любы час у тыя месцы, дзе працуюць сябры незалежнага прафсаюза.

spring96.org
 
Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2015-01-15 15:01:16
Я б не сказаў, што гэтым разам (у снежні 2014) П. П. "біў сябе ў грудзі й бажыўся, што ніякай дэвальвацыі не будзе". Ён адказаў даволі ўхіліста і з "падколкай":
маўляў, пытанне не да мяне, але, калі вы мне верыце, то не будзе. ( http://news.tut.by/economics/428604.html ).

Плач у СМІ ("зноў нам схлусілі") крыху ўжо і надакучыў. Можна прыпомніць, што "аўтарытэтны эканаміст", згаданы ў артыкуле як альтэрнатыва Пракаповічу, у маі 2011 г.
казаў, што "если у кого-то есть доллары, то лучше их сейчас поменять на белорусские рубли... 4500 рублей за доллар уже не будет. Если на 50% девальвирован белорусский рубль, в стране
начинаются неуправляемые процессы деформации цен, резкое падение уровня жизни и фактически падение ВВП на 50%. При курсе 4500 - будет своего рода инфаркт для всей экономики"
(http://news.open.by/economics/53798 ). Нагадаю, што ўвосень 2011 г. курс $ перавысіў 8000 р.

Каментаваць