Бабруйск. Суддзя адмовіла пенсіянеркам у праве на юрыдычную дапамогу

27 студзеня суддзя суду Бабруйскага раёна і горада Бабруйск Магілёўскай вобласці Марына Шэлягіна не дапусціла ў судовы працэс прадстаўніка заяўнікаў, пенсіянерак з Бабруйску Валянціны Каваленка і Любоў Санкевіч.



6 студзеня яны звярнуліся ў суд са скаргай на Бабруйскі гарвыканкам, які 5 снежня адмовіў жанчынам ў праве на пікетаванне. Пенсіянеркі меркавалі правесці акцыю 10 снежня, у Дзень правоў чалавека, каб прыцягнуць увагу грамадства да парушэння грамадзянскіх правоў заяўнікаў і вырашыць набалелую праблему адпісак з дзяржаўных структураў і ад дэпутатаў парламенту на свае скаргі і скаргі сваякоў. А паколькі парламентарыі праігнаравалі інтарэсы людзей, жанчыны збіраліся выйсці на пікетаванне з плакатамі: “Дэпутаты Жанна Мішур і Мікалай Плаксіцкі не абараняюць правы і інтарэсы народа, а дагаджаюць чынавенству!”, “Чыноўнікі і дэпутаты схаваліся ад народа за плотам  адпісак”.

Раніцай 27 студзеня на пачатку пасяджэння суду Каваленка і Санкевіч заявілі хадайніцтва , каб у судовы працэс, згодна з артыкулам 62 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, быў дапушчаны іх прадстаўнік.  Прычым, паўнамоцтвы свайго прадстаўніка жанчыны пацвердзілі не толькі самі, але і праз натарыяльна засведчаныя даверанасці.

Аднак суддзя з улікам меркавання прадстаўнікоў Бабруйскага гарвыканкаму — начальніка ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры, спорту і па справах моладзі Мікалая Балюка і юрысконсульта Валянціны Дагокер — адмовіла заяўнікам.

У гэтай сітуацыі пенсіянеркі вымушаныя былі пакінуць залу судовых пасяджэнняў, бо без юрыдычнай дапамогі не бачылі мажлівасці адстойваць свае правы ў працэсе.

Каваленка і Санкевіч пакінулі ў кнізе заўваг і прапаноў суду адпаведны запіс і вырашылі звярнуцца ў вышэйшыя судовыя інстанцыі са скаргамі аб незаконных захады суддзі Марыны Шалягінай, якая, на меркаванне жанчын, сваім дзеяннямі стварала няроўныя ўмовы для бакоў у працэсе.

Абмеркаванне:

  • Alexandr
  • 2014-01-28 17:36:00
Мы ещё раз убедились, что суды в нашей стране не подчиняются закону. Нам судья продемонстрировала, что Конституция Республики Беларусь для суда не закон, выше законо было поставлено мнение
представителей горисполкома. Вот такие суды судят людей, ломают судьбы наших детей.
  • Любовь
  • 2014-01-28 17:48:50
Полностью согласна с Каваленко, в Бобруйских судах решение выносят по "мнению" чиновников гориспокома а не по закону! Эти так называемые "решения" по мнению чиновников
власти я испытываю уже 13 лет!

Каментаваць