Бацькі палітвязняў пераканалі Будзіміра спыніць галадоўку

У панядзелак, на 20-ты дзень галадоўкі пратэсту, блогер Дзмітрый Галко (у блогасферы - Будзімір) аб’явіў пра спыненне сваёй галадоўкі. Заява блогера была размешчаная на інтэрнэт-старонцы Дзмітрыя Галко у сацыяльнай сетцы “Жывы Часопіс.

Цяпер ужо былы галадоўнік патлумачыў прычыны такога рашэння: “Просьбаў спыніць галадоўку стала так шмат, што і далей ігнараваць іх проста непрыстойна. Маці Мікіты Ліхавіда прыходзіла для гэтага да мяне дадому, бацькі іншых палітвязняў напісалі калектыўную тэлеграму.

Будзімір зазначыў, што галадоўка патрабуецца ва ўвазе грамадскасці: “На жаль, ніякіх салідарных дзеянняў у падтрымку маіх патрабаванняў  з боку як бы зацікаўленых асобаў я амаль не пабачыў. Я не кажу пра пікеты, мітынгі ці далучэнне да галадоўкі, але ж усхваляваныя і абуральныя калектыўныя лісты, напэўна, можна было б куды трэба напісаць? Да таго ж, піша блогер, на ягонае рашэнне паўплываў тэракт 11 красавіка ў мінскім метро, які змяніў інфармацыйны фон у СМІ і пакінуў галадоўку амаль незаўважнай.

Спыненне галадоўкі выклікала станоўчую рэакцыю большасці блогераў. Зараз перад Дзмітрыем Галко стаіць задача выйсці з галадоўкі, што не менш небяспечна для здароўя.

Нагадаем, Дзмітры Галко абвясціў галадоўку на знак пратэсту супраць жорсткага прысуду (тры з паловаю гады турмы) 20-гадоваму Мікіту Ліхавіду за ўдзел у акцыі 19 снежня. Дзмітры Галко патрабаваў вызваліць бязвінна асуджанага юнака з турмы. Зараз, каб прыцягнуць увагу да праблемы палітвязняў у нашай краіне,  Будзімір заклікае блогераў арганізаваць масавы флэшмоб у выглядзе эстафетнай галадоўкі.

Каментаваць