Баганёў супраць КДБ

Адметная судовая справа была разгледжана ў Мінску: былы начальнік КДБ Фрунзенскага раёна Мінска Аляксандр Баганёў намагаўся абскардзіць рашэнне Камітэту наконт свайго статуса часова невыязнога з Беларусі.

Адметная судовая справа была разгледжана ў Мінску: былы начальнік КДБ Фрунзенскага раёна Мінска Аляксандр Баганёў намагаўся абскардзіць рашэнне Камітэту наконт свайго статуса часова невыязнога з Беларусі.

Рашэнне абгрунтаванае тым, што, выйшаўшы на пенсію, супрацоўнік КДБ валодае звесткамі, якія ўяўляюць сабой дзяржаўную таямніцу. “Чаму забарона на выезд з’явілася пасля трохгадовага знаходжання на пенсіі? Я за гэты перыяд аб’ехаў усю Еўропу і жыў там некаторы час.  Чаму іншым пенсіянерам майго ўзроўню не абмежаваны выезд? — задаецца пытаннем Аляксандр.

Нарэшце, па словах Баганёва, ён не валодае звесткамі, што ўяўляюць дзяржтаямніцу. І ніякіх адпаведных падпісак пра абмежаванні правоў да 2012 года не даваў. А тэрміны дзеяння ранейшых падпісак выйшлі.

“Калі ў КДБ альбо ў іншых структурах маюцца на мяне якія-небудзь матэрыялы, то прашу патлумачыць, у чым я вінаваты? Магу толькі меркаваць, што гэта вынік бяссільнасці і помсты канторы за маю патрыятычную пазіцыю. Хачу патлумачыць, што нейкай незаконнай дзейнасці я не праводжу. Выказваю, як і пераважная большасць беларусаў, што цвяроза мысляць, пэўныя незадаволенасці ўладай, таму што як патрыёту мне не абыякава тое, што адбываецца ў краіне, з якой уцякаюць самыя прагрэсіўныя і разумныя людзі, і я хачу жыць у вольнай, дэмакратычнай і адэкватнай дзяржаве, а не знаходзіцца ў атмасферы хлусні і беззаконня, — падкрэслівае Баганёў.

Невыязным Баганёва раптам зрабілі пасля ягонага выступу па тэлеканале “Белсат у маі 2010 года, дзе ён даў каментар па гучных справах Аўтуховіча і Байковай. Між тым, яму трэба выязджаць за мяжу і па бізнэсовых справах, і каб папраўляць здароўе.

Але, скасавання статусу невыязнога Аляксандр не дамогся ані праз суд Цэнтральнага раёна Мінску, ані праз Мінскі гарадскі суд, ані праз Вярхоўны суд.

Баганёў распавёў, што надзеі на вынік суда на сваю карысць не меў: “Я прыйшоў туды, каб сказаць, і сказаў у тым ліку на пасяджэнні ў Вярхоўным судзе, што ўсім давядзецца адказваць за свае дзеянні. Нарэшце, я вырашыў прайсці ўсю працэдуру да канца, каб мець маральнае права распавесці пра ўсё гэта… 26 красавіка 1930 года былі расстраляныя мае продкі — як ворагі народа. Дарэчы, раскулачваў іх вядомы дзед Талаш, сын якога батрачыў у майго дзеда. І вось нейкага ворага народа робяць з мяне.

Паводле Руху “За Свабоду

Каментаваць