Бандарчук не вінаваты

14 ліпеня суд Ленінскага раёна горада Гродна нарэшце не знайшоў складу правапарушэння ў справе грамадскага распаўсюджвальніка «Новага часу» Дзмітрыя Бандарчука.

14 ліпеня суд Ленінскага раёна горада Гродна нарэшце не знайшоў складу правапарушэння ў справе грамадскага распаўсюджвальніка «Новага часу» Дзмітрыя Бандарчука.

Два месяцы таму на гродзенскім аўтавакзале Дзмітрыя затрымалі супрацоўнікі Ленінскага РАУС і знайшлі ў яго аўтамабілі нераспакаваны пачак газеты «Новы час». Газету канфіскавалі, а хлопца адпусцілі. Але праз тыдзень на Бандарчука ўсё ж склалі пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні. Дзмітрыя абвінавачвалі ў тым, што ён «зрабіў замах на незаконны распаўсюд друкаванага сродку масавай інфармацыі «Новы час» №12 (194) ад 14 мая 2010 года, выдадзенага з парушэннем арт. 32 закона РБ «Аб сродках масавай інфармацыі».

І вось з такім абвінавачваннем справу перадалі ў суд. Першыя два пасяджэнні правяла суддзя Наталля Козел, якая пасля допыту міліцыянераў адправіла пратакол затрымання на дапрацоўку і сышла ў адпачынак.

Працяг справы аб замаху на распаўсюд нашай газеты дастаўся cуддзе Дзмітрыю Кабранцу, які нарэшце не знайшоў складу правапарушэння ў дзеяннях Бандарчука.
 

Каментаваць