Барак Абама зноў прэзідэнт ЗША

Барак Абама набраў 303 галасы Электаральнай калегіі, і ўпэўнена абышоў суперніка з Рэспубліканскай партыі Міта Ромні (206 галасоў). Галасы ўсіх выбарцаў падзяліліся прыкладна гэтак: 50 працэнтаў — за Абаму, 48 — за Ромні.



За апошнім этапам прэзідэнцкай выбарчай кампаніі ў ЗША — падлікам галасоў — беларускія эксперты, журналісты, грамадскія дзеячы і палітыкі мелі магчымасць назіраць ў наўпроставай трансляцыі тэлеканалаў CNN і Euronews на адмысловым прыёме, які зладзіла амбасада ЗША у гатэлі "Crown Plaza".

Імпрэза пачалася ў 7.30 раніцы. Вітаючы гасцей Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Ітан Голдрыч пажартаваў, што не так гэта проста вылезці з цёплага ложку ў такую рань. Падзея павінна таго каштаваць. Ён падзякаваў гасцей за іх за цікавасць да свята дэмакратыі ў яго краіне.

Мінулую выбарчую ноч спадар Голдрыч назваў праявай у дзеянні «старэйшай і мацнейшай дэмакратыі ў свеце».

«Мы хацелі б падзяліцца гэтым досведам з вамі, бо ведаем, што выбары ў ЗША ўплываюць не толькі на жыхароў Злучаных Штатаў, але і людзей ва ўсім свеце. І мы ведаем, што гэтыя выбары цікавыя ўсім. Нашая выбарчая кампанія даволі доўгая, займае амаль год, часам яна больш падобная на спорт, а не выбары. Але ўрэшце ў гэтых выбарах важныя людзі, ідэі, лідэрства. Ёсць шмат ідэй, якія раздзяляюць амерыканскую нацыю, але тое, што мы бачылі сёння, гэта тыя ідэі, якія нас яднаюць: выбар, свабода, дэмакратыя».  

Ромні, былы губернатар штату Масачусетс, павіншаваў Абаму падчас выступу перад прыхільнікамі ў Бостане.

“Амерыка рухаецца наперад, — так пачаў сваю паслявыбарчую прамову Абама. «Пакуль мы тут моршчымся з нагоды дробязнасці гэтай кампаніі, — адзначыў ён, —людзі ў іншых краінах рызыкуюць жыццём, каб у іх з’явілася магчымасць паспрачацца пра палітыку».
 

Фота: Reuters

Абмеркаванне:

  • Евгений
  • 2014-08-04 00:16:38
создаю группу заинтересованных людей, что бы нагадить на могилы Аббамы и на американский флаг

Каментаваць