Баранавіцкія актывісты адзначылі Дзень правоў чалавека

Сябры Руху “За Свабоду, праваабаронцы і грамадскія актывісты раздавалі мінакам 10 снежня на вуліцах горада тэксты Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.

Актывіст Руху “За Свабоду Віктар Сырыца лічыць, што бягучы год — самы складаны як для дэмактывістаў, так і для праваабаронцаў.

“Мясцовыя міліцыянты падчас сёлетніх маўклівых акцый затрымлівалі 18 актывістаў (Уладзіміра Гундара, Нікіціну Юлію, Зміцера Кузьмянкова, Макарэвіча Рыгора, Бабея Арцёма, Алеся Краўчэню, Арцёма Ластавецкага і інш.). Гарадскія ўлады не дазволілі правядзенне 14 пікетаў. Я, — адзначыў Віктар Сырыца, — а таксама Сяргей Аўчыннікаў, Віктар Цяпін, Віктар Мезяк, атрымалі адміністрацыйныя штрафы за арганізацыю і ўдзел у мясцовым сходзе 8 кастрычніка. Актывіст АГП Рыгор Грык атрымаў афіцыйнае папярэджанне пракуратуры. Такой колькасці рэпрэсій ў Баранавічах супраць актыўнай часткі грамадства нават не магу прыгадаць.

Імправізаваная акцыя па распаўсюду тэкстаў Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека прайшла без эксцэсаў.

Паводле прэс-службы Руху "За Свабоду"

Каментаваць