Баранавіцкага актывіста Рыгора Грыка звальняюць з працы

8 чэрвеня, грамадскі актывіст з Баранавічаў Рыгор Грык атрымаў пісьмовае паведамленне аб тым, што з ім не будзе працягнуты кантракт. Да яго дадому прыехалі інжынер аддзелу мэнеджмента персанала аўтаагрэгатнага заводу Ала Ткачова і інжынер аддзелу арганізацыі працы і заработнай платы Вольга Мініч. Нягледзячы на тое, што Рыгор Грык знаходзіцца дома на бальнічным, супрацоўніцы завода ўручылі яму пісьмовае паведамленне за подпісам дырэктара завода Юркевіча А.В. аб тым, што ён будзе зволены 30.06.2012 года ў адпаведнасці з п.2 арт.35 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Сам Рыгор Грык лічыць, што яго звальняюць з працы на Баранавіцкім аўтаагрыгатным заводзе за актыўную грамадзянскую пазіцыю і абарону правоў простых рабочых і грамадзян.

Раней з Рыгорам Грыкам не быў працягнуты кантракт на Баранавіцкім баваўняным камбінаце ў 2009 годзе пасля парламенцкіх выбараў 2008 года, калі ён быў кандадатам у дэпутаты. У 2010 годзе з ім таксама не быў працягнуты кантракт на Баранавіцкім вагонным дэпо, калі ён балатаваўся ў мясцовы Савет.
 
Каментаваць