Бараніць правы жанчынаў у Беларусі будзе спэцыяльны цэнтр

13 чэрвеня 2016 году расчыніць дзверы сацыяльна-інфармацыйная ўстанова «Цэнтр па прасоўванні правоў жанчынаў — Яе правы». На базе арганізацыі пачне працу інфармацыйна-прававая лінія для жанчынаў, якія сутыкнуліся з дыскрымінацыяй па прыкмеце полу.


Кліенткі Цэнтру змогуць атрымаюць бясплатную кансультацыю, адказы на пытанні, як абараніць свае правы, як прадухіліць правапарушэнне або аднавіць парушанае права.

Паводле юрысткі арганізацыі Ліліі Волінай, часцей за ўсё жанчынам патрэбная дапамога ў абароне сваіх правоў у працоўнай, сямейна-бытавой і сацыяльнай сферах. Гэта могуць быць пытанні па шлюбна-разводным працэсе; матэрыяльнай дапамозе, ільготах; працаўладкаванні і звальненні; рэпрадуктыўных правах; па неправамерных дзеяннях сексуальнага характару, пагрозах і пераследам і многім іншым аспектам.

Юрыстка лічыць, што вышэйназваныя праблемы часта «нябачныя», іх лічаць за лепшае не вырашаць, а часам і зусім не заўважаюць.

У Цэнтры, які будзе працаваць з 9-й да 17-й гадзінаў з панядзелка па чацьвер, можна будзе атрымаць інфармацыю прававога характару, рэкамендацыі па канкрэтнай праблемнай сітуацыі; дапамогу ў складанні позваў, зваротаў; можна таксама разлічваць на інфармацыйна-прававое суправаджэнне ў наступным вядзенні справы.

Калі вашы правы парушаюцца ці вы мяркуеце, што яны могуць быць парушаныя; калі вашы інтарэсы ўшчамляюцца па прычыне таго, што вы жанчына, тэлефануйце: +375 (17) 327 77 27, +375 (29) 635 56 62, +375 (33) 675 56 62, пішыце: help @ eeprava. by або зьвязвайцеся праз skype: eeprava.
Свае пытаньні таксама можна задаць і праз групы ў сацыяльных сетках: Facebook і ВКонтакте.

Даведка

Установа “Цэнтар па прасоўванні правоў жанчын — Яе правы” — гэта беларуская некамерцыйная арганізацыя, створаная ў 2016 годзе. Місія арганізацыі — узмацненне патэнцыялу жанчынаў і дзяўчат праз выкараненне дыскрымінацыі па прыкмеце полу і прасоўванне іх правоў і інтарэсаў.
Больш падрабязную інфармацыю аб арганізацыі і інфармацыйна-прававой лініі можна даведацца на сайце www.eeprava.by.

Дадатковая інфармацыя:
+375291739974, Dzikan.al@gmail.com, Аляксандра Дзікан, дырэктарка.
+375 29 635 56 62, +375 33 675 56 62, Лілія Воліна, юрыстка.

Паводле інфармацыі арганізатараў


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць