БАЖ супраць Мінюста

17 сакавіка ў Вярхоўным судзе пачаўся разгляд скаргі ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» на папярэджанне Міністэрства юстыцыі.

Справу вядзе суддзя Анатоль Церах. Інтарэсы ГА «БАЖ» прадстаўляюць старшыня арганізацыі Жанна Літвіна і яе намеснік, юрыст Андрэй Бастунец. Суддзя задаволіў хадайніцтва аб допуску да працэсу ў якасці прадстаўніка грамадскасці намесніка старшыні РГА «Беларускі Хельсінскі Камітэт» Гары Паганяйлы.

Мінюст прадстаўляе кансультант Упраўлення грамадскіх аб’яднанняў Аляксандр Харытон. На пасяджэнні таксама прысутнічае прадстаўніца Генеральнай пракуратуры пракурор Скарабагатая.

Яшчэ перад пачаткам пасяджэння суддзя папярэдзіў, што рашэнне суда па гэтай справе не зможа быць абскарджана. Пры гэтым ён спаслаўся на Грамадзянскі працэсуальны кодэкс (ГПК).

Гэта выклікала пратэст Гары Паганяйлы. У сваім выступе ён падкрэсліў, што згаданая норма ГПК не адпавядае Канстытуцыі і арт. 14 ратыфікаванага Беларуссю «Акту аб грамадзянскіх і палітычных правах». «Гэтыя нарматыўныя акты маюць большую моц, чым нормы ГПК, і яны гарантуюць кожнаму права на абскарджанне судовых рашэнняў», — заявіў Г. Паганяйла.

Суддзя забараніў весці ў зале суда не толькі фота- і відэаздымкі, але і аўдыёзапіс. Дыктафонамі дазволілі карыстацца толькі ўдзельнікам працэсу.

Суд задаволіў хадайніцтва БАЖ аб далучэнні да матэрыялаў справы копій сяброўскіх пасведчанняў журналісцкіх саюзаў Германіі, Даніі, Расіі, а таксама Міжнароднай федэрацыі журналістаў, на якіх ёсць слова «прэса». Прадстаўнік Міністэрства юстыцыі «не бачыў сэнсу» ў далучэнні іх да справы, але пракурор не пярэчыла, і суддзя задаволіў хадайніцтва.

Нагадаем:

Загад намесніка міністра юстыцыі аб вынясенні ГА «БАЖ» пісьмовага папярэджання з’явіўся 13 студзеня. Міністэрства выставіла адразу некалькі прэтэнзій да ГА «БАЖ» — датычна формы сяброўскага пасведчання, статусу Цэнтра прававой абароны СМІ пры ГА «БАЖ», а таксама некаторай інфармацыі, пададзенай на сайце baj.by.

11 лютага ГА «БАЖ» накіравала ў Вярхоўны суд скаргу на папярэджанне.

Паводле інфармацыі БАЖ

Каментаваць