БАЖаўцы наведалі Ірыну Халіп

Сябры Беларускай асацыяцыі журналістаў прыйшлі да дома журналісткі Ірыны Халіп з кветкамі і паветранымі шарамі, каб выказаць ёй падтрымку, праявіць салідарнасць з калегай.



Сябры Беларускай асацыяцыі журналістаў прыйшлі да дома журналісткі Ірыны Халіп з кветкамі і паветранымі шарамі, каб выказаць ёй падтрымку, праявіць салідарнасць з калегай.

Ірыне Халіп, забаронена падыходзіць да вакон, карыстацца тэлефонам, кампутарам, таму з журналістамі размаўляла ў пад’ездзе маці Ірыны Люцына Халіп. Яна расказала, што калі Ірына прыехала дадому з СІЗА КДБ, то сын Данік быў вельмі шчаслівы. “Павіс на ёй сказаў: "Я як малпачка…", расказала пра рэакцыю трохгадовага хлопчыка Люцына Халіп.   Спытаў, чаму ты без таты? Мы сказалі, што тата працуе, і таму затрымліваецца.

Люцына Юр’еўна расказала, што двое супрацоўнікаў КДБ, якія ўвесь час знаходзяцца ў кватэры, паводзяць сябе прыстойна. Але чаем іх сям’я Ірыны не поіць і абедамі не частуе, бо “з чаго б гэта?. Яна сказала, што Ірына будзе вельмі радая падтрымцы калег.

Цікава, што калі журналісты размаўлялі з Люцынай Юр’еўнай у пад’ездзе дома, дзверы пад’езду адчыніў вядомы дырыжор Міхаіл Фінберг. Але, пабачыўшы натоўп журналістаў з відэакамерай, фотаапаратамі і кветкамі, хуценька рэціраваўся на вуліцу. Журналісты выказалі здагадку, што кампазітар проста не захацеў патрапіць у кадры разам з “нячэснымі журналістамі.

“Сімвалічна, што калі мы стаялі пад вокнамі Ірыны Халіп, у Брусэлі адбываўся разгляд беларускага пытання, зазначыў сябра БАЖу Эдуард Мельнікаў. Напэўна мы мусім разлічваць на тое, што міжнародная, журналісцкая падтрымка, кіраўнікоў іншых дзяржаў мае сэнс, дапаможа ўтрымаць сітуацыю ад яшчэ горшых падзей, чым мы маем.

 Назаўтра стала вядома: супрацоўнікі КДБ папярэдзілі, што інтэрв’ю журналістам бацькоў могуць нашкодзіць Ірыне Халіп. 

Фота Беларускай асацыяцыі журналістаў


Каментаваць