Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

БХД: у Мёрах каля двух тысяч людзей засталіся без ацяплення

У Мёрах мясцовыя ўлады адключылі ад ацяплення цэлы мікрараён, пакінуўшы напярэдадні зімы некалькі тысяч жыхароў без цяпла.



"Мы ўжо пачалі збор подпісаў за вяртанне ацяплення для тысячаў гараджанаў. Да гэтай кампаніі падключыліся ўсе мясцовыя хрысціянскія дэмакраты. Гэта нашая галоўная кампанія ў Мёрах”, — адзначыў прадстаўнік БХД Валер Валажонак.
 
 
Нагадаем, у лютым у Мёрах чалавек года, па версіі раённых уладаў, дырэктар мясцовай жыллёва-камунальнай гаспадаркі Уладзімір Мяцеліца замест рамонту аварыі цеплатрасы вырашыў адключыць паравое ацяпленне для 2 тыс. жыхароў гораду. Як высвятляецца, сваё абяцанне ён стрымаў.
 
Паводле прэс-рэліза БХД

Каментаваць