Бел-чырвона-белыя сцягі над МКАД

Алесь Лагвінец, нягледзячы на нерэгістрацыю яго кандыдатам у дэпутаты, працягвае актыўны ўдзел у палітычнай кампаніі. Яго каманда працуе над тым, каб інфармаваць насельніцтва пра рэальную сітуацыю з выбарамі ў Беларусі і выкрыць фальшаванні афіцыйных уладаў адносна яўкі людзей на выбарчыя участкі.


1 верасня блізу МКАД у раёне акругі кандыдата ў дэпутаты сябра Рады Руху “За Свабоду”  Юрася Меляшкевіча Алесь Лагвінец як давераная асоба кандыдата арганізаваў пікет з бел-чырвона-белымі сцягамі, а таксама плакатам супраць пабудовы АЭС у Беларусі.

"Мы выкарыстоўваем любую магчымасць, каб папулярызаваць нацыянальныя сімвалы, агучыць нашу пазіцыю адносна будаўніцтва АЭС у Беларусі”, — адзначыў Алесь Лагвінец.


Каля 10 гадзін раніцы да пікета падыйшлі асобы ў цывільным і без усялякіх тлумачэнняў пачалі праводзіць відэаздымку ўдзельнікаў акцыі. Пасля ўзаемнага высвятлення асобаў (Алесь Лагвінец патрабаваў, каб аператары паказалі пасведчанні) інцыдэнт быў вычарпаны.


Нагадаем, пікет з бел-чырвона-белымі сцягамі ад Алеся Лагвінца падчас збору подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты на эстакадзе над колавай дарогай атрымаўся вельмі эфектным і рэзанансным. Пасля гэтага рашэннем Мінгарвыканкама было забаронена праводзіць агітацыйныя пікеты на мастах і эстакадах.


Абмеркаванне:

  • нік
  • 2016-09-02 20:46:45
Класс!! Логвінец молодец!

Каментаваць