Бел-чырвона-белы сцяг на доме Каваленкі

Сын легендарнага Мірона 10 лютага блізу 15:00 павесіў на дом вядомага віцебскага актывіста Сяргея Каваленкі нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг.

Сябра Кансерватыўна-хрысціянскай партыі Ян Таўпыга паведаміў “Народным навінам Віцебска: з вартых даверу крыніц яму стала вядома, што сцяг узняты на знак салідарнасці з Каваленкам, які зараз знаходзіцца ў СІЗА і трымае галадоўку. Да сцяга мусіць быць прымацаваная цыдулка з наступным тэкстам: «Гані быкоў! Вернецца воля! Слава героям! Слава Беларусі! Ясь — сын Мірона».

Нагадаем, што Сяргей Каваленка абвінавачваецца ва ўхіленні ад адбыцця пакарання, якое яму было прызначанае за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на галоўную ёлку Віцебска ў 2010 годзе. Першае пасяджэнне суда над ім адбудзецца 21 лютага. Раней, 8 лютага, ужо быў вывешаны нацыянальны сцяг таксама на знак салідарнасці з палітзняволеным.

А тым часам адвакат Сяргея Каваленкі, які 10 лютага наведаў яго ў СІЗА, заклапочаны станам здароўя віцебскага актывіста, які знаходзіцца ў ізалятары з 19 снежня.

Як распавяла “Народным навінам Віцебска жонка спадара Каваленкі, адвакат паведаміў, што галадоўка апазіцыянера была прыпыненая гвалтоўным чынам — яму пачалі ўводзіць ежу праз зонд. Потым Сяргей Каваленка, са словаў начальніка СІЗА, непрацяглы час адзін раз на суткі прымаў ежу. На дадзены момант, паводле адваката, Сяргей цалкам адмовіўся ад ежы.

Таксама адвакат адзначыў, што Каваленка знаходзіцца ў крытычным стане, яго выгляд выклікаў у абаронцы заклапочанасць і меркаванне, што зыход можа быць трагічным.

Алене Каваленка ўжо сёмы раз адмовілі ў сустрэчы з мужам.
 
Каментаваць