Бел-чырвона-белыя стужкі да гадавіны рэферэндуму–1995

Прыхільнікі Руху “За Свабоду вырабілі бел-чырвона-белыя стужкі да гадавіны рэферэндуму, што прайшоў у Беларусі ў 1995 годзе і паводле якога ўлады змянілі нацыянальную сімволіку.

Такой стужкай травеньскімі днямі (і не толькі) можна прадэманстраваць пашану да нацыянальных сімвалаў, пачапіўшы яе на антэну аўтамабіля, вопратку ці, скажам, заплечнік. Будзе глядзецца бел-чырвона-белая стужка і павязанай на дрэве каля пад’езда.

Пытайцеся пра стужкі ў офісах Руху “За Свабоду (пр-т Незалежнасці, 80-73; тэлефон - 280-88-63) і Партыі БНФ (Чарнышэўскага, 3; 284-50-12).

Гэтаксама бел-чырвона-белыя стужкі будуць распаўсюджвацца бліжэйшымі днямі актывістамі Руху “За Свабоду ў розных гарадах Беларусі.

Рэферэндум-1995 стаў першым у гісторыі незалежнай Беларусі. Ён прайшоў 14 траўня з ініцыятывы прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. Герб “Пагоня і бел-чырвона-белы сцяг былі замененыя пасля яго на крыху мадыфікаваную сімволіку БССР (герб з каласкамі і чырвона-зялёны сцяг). Апрача таго, рускай мове быў нададзены статус дзяржаўнай. Можна сказаць, з рэферэндуму пачалася чарговая хваля русіфікацыі.

Рух “За Свабоду
 
Каментаваць