Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Беларусь — адзіная краіна на постсавецкай прасторы, якая працягвае русіфікавацца

Пра гэта гаворыцца ў даследаванні, праведзеным The Financial Times. Характэрна, што папулярнасць рускай мовы ў Беларусі расце на фоне агульнага скарачэння яе карыстальнікаў у свеце.
Як адзначаецца ў даследаванні, з усіх постсавецкіх краін руская мова ўзмацняе свае пазіцыі толькі ў Беларусі. У 1989 году рускамоўных у нашай рэспубліцы было па дадзеных The Financial Times — 32,3%, у 1994 — ужо 49,6, а ў 2016 — 71%.

Як сказана ў даследаванні, колькасць карыстальнікаў рускай мовы ў Казахстане скарацілася з 33% у 1994 годзе да 20% у 2016 годзе. У Эстоніі і Латвіі — з 40% і 33% да 29% і 23% адпаведна. Ва Украіне колькасць гаворачых на рускай знізілася за той жа перыяд з 32,4% да 24,4%.

Менш за ўсё людзей, якія лічаць рускую асноўнай мовай зносін засталося ў Грузіі — 1,1%.

Як адзначае gazeta.ru, хоць руская мова ўсё яшчэ ўваходзіць у дзясятку самых распаўсюджаных у свеце, але займае толькі восьмае месца і ўжо саступае, напрыклад, бенгальскай.

На рускай як на роднай на планеце размаўляюць каля 170 мільёнаў чалавек, і гэта лічба ў апошнія гады няўхільна зніжаецца.

Прычым за межамі Расіі колькасць носьбітаў рускай як роднай складае ўсяго каля 25 мільёнаў чалавек. Большасць з іх жывуць у былых савецкіх рэспубліках, якія альбо ўжо аддаліліся ад Расіі (як краіны Балтыі), альбо выбіраюць паважлівы, але ўсё больш самастойны курс (як той жа Казахстан).

Эканамічную канкурэнцыю з англамоўнымі краінамі рускамоўны свет таксама прайграе. Носьбіты англійскай мовы вырабляюць больш за 29% сусветнага ВУП. Носьбіты рускай — 2,5%.

Часопіс «Новое время» падрыхтаваў інфаграфіку пра змены ролі рускай мовы ў былых рэспубліках СССР і яго месцы сярод самых распаўсюджаных моў свету.

Паводле thinktanks.by


Каментаваць