Беларусь — горшая на кантыненце краіна па выкананні правоў працоўных

Такія дадзеныя ўтрымліваюцца ў глабальным індэксе правоў працоўных-2016, падрыхтаваным Міжнароднай Канфедэрацыяй прафсаюзаў.


Глабальны індэкс, падрыхтаваны экспертамі Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў, ранжыруе 141 краіну на аснове 97 паказчыкаў. Кожная краіна ў рэйтынгу адносіцца да адной з шасці груп. Найбольш сумная сітуацыя складваецца ў дзвюх групах, адзначаных «пяцёркай» па пяцібальнай сістэме.

У групу «5+» уваходзяць краіны, дзе дзяржава дэ-факта разбурана — Лівія, Сірыя, Ірак, Самалі, Судан, Палестына і інш.

У групу «5» патрапілі краіны, дзе парушаюць правы працоўных, пераследуюць прафсаюзных актывістаў — Алжыр, Беларусь, Бангладэш, Камбоджа, Кітай, Турцыя, Украіна, Катар, Зімбабвэ і іншыя.



Пры гэтым Беларусь трапіла ў «Дзесятку горшых краін у свеце для працаўнікоў».

«Разам з Гватэмалай, Камбоджа і Кітаем, дзе цалкам ігнаруюцца працоўныя правы, на нашым кантыненце найгоршая сітуацыя прызнана ў Рэспубліцы Беларусь. У гэтай краіне некалькімі прэзідэнцкімі ўказамі ўведзена прымусовая праца ў шэрагу сектараў эканомікі і НЕ прызнаюцца правы незалежных прафсаюзаў», — заявіў прэзідэнт Канфедэрацыі працы Расіі Барыс Краўчанка, піша unionstoday.ru.

Ён таксама паведаміў, што ў спісе найгоршых таксама Турцыя, у якой узрываюць прафсаюзныя дэманстрацыі і кідаюць у турму прафсаюзных актывістаў на доўгія тэрміны.

Таксама вялікія праблемы з прафсаюзнымы правамі адзначаны ва Украіне. «Міжнародная супольнасць прызнае для гэтай краіны немагчымасць паўнавартаснай рэалізацыі працоўных правоў ва ўмовах узброенага канфлікту на яе тэрыторыі. Акрамя таго, для Украіны адзначаюцца спробы істотнага адыходу ад асноўных працоўных нормаў, у намеры прыняць новы Працоўны кодэкс з істотнымі выключэннямі ў галіне правоў наёмных працаўнікоў», — адзначыў Барыс Краўчанка.

Паводле яго слоў, Расійскую Федэрацыю міжнародныя эксперты змясцілі ў трэцюю групу краін, у якіх адзначаецца рэгулярнае парушэнні працоўных правоў грамадзян.

Як адзначаецца ў  глабальным індэксе, у Беларусі працоўныя вельмі абмежаваныя ў ажыццяўленні сваіх асноўных правоў. У даследаванні паказваецца, што адмысловы дакладчык ААН па правах чалавека ў Беларусі Міклаш Харасці, яшчэ раз пацвердзіў, што ў краіне працягваецца «сістэматычнае парушэнне правоў чалавека, у прыватнасці, грамадзянскіх і палітычных правоў» і, у прыватнасці, душацца незалежныя прафсаюзы.

«Апроч сур'ёзных парушэнняў права на свабоду аб'яднанняў, урад цяпер прасоўвае прымусовую працу», — гаворыцца ў індэксе. Гаворка ідзе аб падпісаным у снежні 2012 указе, які агаворвае, што дзейнасць работнікаў, занятых на дрэваапрацоўчых прадпрыемствах, не можа быць спыненая без згоды працадаўцы.

Акрамя таго, у індэксе, у якасці негатыўнай з'явы, згадваецца ўказ аб барацьбе з дармаедствам.

Паводле marketing.by 


Каментаваць