Беларусь і Расія дамовіліся пра аб'ёмы паставак мяса, малака і цукру

Беларусь і Расія ўзгаднілі прагнозныя балансы попыту і прапановы Саюзнай дзяржавы наконт мяса, малака і цукру. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на начальніка галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Аляксея Багданава.
Фота: pixabay.com

Фота: pixabay.com


Перамовы паміж прадстаўнікамі беларускага і расійскага міністэрстваў прайшлі 4 траўня ў фармаце відэаканферэнцыі.

Па словах Багданава, раней Беларусь і Расія ўжо дамовіліся пра аб'ёмы паставак сухога неразведзенага малака, масла, сыру, тварагу, канцэнтраванага малака і натуральнамалочнай прадукцыі. «Заставалася дамовіцца па самых важных пазіцыях — сухім абястлушчаным малацэ і сухой сыроватцы. Сёння мы прадэманстравалі здольнасць дамаўляцца нават у няпростых абставінах нестабільнасці агульнага малочнага рынку і дасягнулі ўзаемапрымальных балансавых аб'ёмаў паставак па ўсім пераліку малочнай прадукцыі», — пракаментаваў чыноўнік.

Плануецца, што афіцыйнае падпісанне прагнозных балансаў адбудзецца падчас візіту расійскай дэлегацыі ў Мінск пасля 9 траўня.


Паводле «Еўрарадыё»


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць