Беларусь адмовілася павялічыць штат польскіх консульскіх супрацоўнікаў

Замест гэтага для змяньшэння чэргаў беларускае МЗС раіць польскім калегам аптымізаваць працу консульскай службы і ставіць у прыклад уласны досвед.


Прэс-сакратар МУС Беларусі Андрэй Савіных патлумачыў сітуацыю карэспандэнту “Камсамольскай праўды:



Замест гэтага для змяньшэння чэргаў беларускае МЗС раіць польскім калегам аптымізаваць працу консульскай службы і ставіць у прыклад уласны досвед.


Прэс-сакратар МУС Беларусі Андрэй Савіных патлумачыў сітуацыю карэспандэнту “Камсамольскай праўды:

— Мы абсалютна дакладна ведаем, што ў якасці консульскіх супрацоўнікаў у Беларусі афіцыйна акрэдытаваныя 26 польскіх дыпламатаў. Цяпер высвятляецца, што толькі 12 з іх маюць права выдаваць візы. Законнае пытанне: што робяць астатнія 14 супрацоўнікаў, якія акрэдытаваныя пад відам консульскіх? Цікава таксама, чаму польскі бок абыходзіць маўчаннем пытанне пра магчымасць найму дадатковага тэхнічнага персаналу з ліку беларусаў для паскарэння выдачы віз. На гэтым фоне неабходнасць аптымізацыі працы полькай консульскай службы робіцца яшчэ больш відавочнай.
 

Паводле Андрэя Савіных, усе 12 беларускіх консулаў у Польшчы маюць права выдачы віз і займаюцца іншай консульскай працай. Тэрміновыя візы выдаюцца цягам гадзіны, звычайныя — цягам пяці дзён. Летась палякі атрымалі 70 тысяч беларускіх віз.
 

Польскія дыпламаты адзначаюць, што колькасць беларусаў, ахвотных атрымаць польскую, а асабліва шэнгенскую візу, у разы перавышае колькасць палякаў, якія плануюць візіт у Беларусь.


Толькі шэнгенскіх віз польскія консульствы ў Беларусі летась выдалі 300 тысяч.

Сёлета гэтая лічба яшчэ павялічыцца.


Да таго ж працэс выдачы шэнгенскай візы больш працаёмкі, чым выраб візы нацыянальнай.


Паводле сайта “Твой стыль
 

Каментаваць