Беларусь далучыцца да сістэмы “Tax Free”

Сістэму вяртання падатку на дададзены кошт “Tax Free ўвядуць у Беларусі да чэмпіянату свету па хакеі, які мае адбыцца ў Менску у 2014 годзе.

Паводле намесніка дырэктара дэпартаменту турызму Міністэрства спорту і турызму Андрэя Мартынава, план захадаў дзеля ўвядзення сістэмы ўжо цалкам падрыхтаваны.

Плануецца, што алгарытм вяртання падатку будзе наступны: прадавец мусіць запоўніць адмысловы бланк і разам з таварным чэкам перадаць замежнаму пакупніку. Пасля пацверджання мытнымі органамі вывазу тавару кампанія, вызначаная дзяржаваю, верне пакупніку суму выплачанага падатку за вылікам платы за паслугі. Грошы замежнік зможа атрымаць праз адмысловыя пункты ў аэрапортах і на памежных пераходах шляхам пераліку адпаведнай сумы на крэдытную карту ці выдачы банкаўскага чэка.

Сістэма “Tax-free – гэта міжнародная праграма кампаніі “Global Refund, яе паслугамі штодзённа карыстаюцца звыш 22 тысячаў чалавек у 300 краінах свету. Паводле статыстыкі, у сярэднім вяртаецца ад 10 да 20 % ад кошту тавару.

Намеснік міністра гандлю Ірына Наркевіч лічыць, што “Tax Free “здолее палепшыць імідж краіны, будзе спрыяць прытоку замежнай валюты, павялічыць колькасць турыстаў, якія з задавальненнем набываюць у Беларусі кераміку, крышталь, трыкатажныя ды ільняныя вырабы.

belsat.eu

Каментаваць