Беларусь — Германія

Федэральны міністр замежных спраў Германіі Франк-Вальтэр Штайнмайер сустрэўся 11 лютага з міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Мартынавым.

Абмяркоўваліся пытанні развіцця адносін паміж Германіяй і Беларуссю, а таксама паміж Беларуссю і Еўрасаюзам.

“Я вітаю крокі па рэфармаванні, здзейсненыя Беларуссю ў апошнія тыдні і месяцы. Цяпер важна, каб гэтыя падыходы былі рэалізаваны ў паслядоўным працэсе ажыццяўлення рэформаў. Правядзенне далейшых дэмакратычных рэформаў застаецца перадумовай для новага пачатку ў адносінах паміж Беларуссю і Еўрапейскім Саюзам і для поўнай адмены санкцый. Прапанаваны ЕС новы праект — «Усходняе партнёрства» — адчыняе шанцы і для Беларусі. Ці будуць яны выкарыстаны, залежыць ад кіраўніцтва ў Мінску, — сказаў Франк-Вальтэр Штайнмайер.

Візіт міністра замежных спраў Мартынава стаў першым двухбаковым кантактам на такім узроўні за апошнія 14 гадоў.

Падчас сустрэч міністры абмяняліся нотамі па дамове пра паездкі беларускіх дзяцей на аздараўленне ў Германію. На аснове гэтай дамовы беларускія дзеці, як і ў папярэднія гады, зноў змогуць ездзіць на аздараўленне.

Акрамя гэтага, міністр замежных спраў Мартынаў падпісаў статутную дамову пра стварэнне Міжнароднага агенцтва па аднаўляльных крыніцах энергіі (IRENA).

Паводле прэс-службы амбасады Германіі ў Беларусі

Каментаваць