Беларусь прасоўвае ў Еўропу аграгарадкі

Беларускія службоўцы спрабуюць за межамі Беларусі даказаць, што сродкі на аграгарадкі выдаткаваныя не ўпустую.

На адной з навуковых канферэнцый у Польшчы адбылася прэзентацыя “Новыя магчымасці развіцця сельскіх пасяленняў. Досвед стварэння аграгарадкоў. Аўтаркай прэзентацыі была Валянціна Назарук, начальнік галоўнага ўпраўлення праектных работ Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь. Тэкст прэзентацыі даступны ў інтэрнэце, аднак адзначым, што навіной падзяліўся адзін з уражаных польскіх удзельнікаў.



Беларускія службоўцы спрабуюць за межамі Беларусі даказаць, што сродкі на аграгарадкі выдаткаваныя не ўпустую.

На адной з навуковых канферэнцый у Польшчы адбылася прэзентацыя “Новыя магчымасці развіцця сельскіх пасяленняў. Досвед стварэння аграгарадкоў. Аўтаркай прэзентацыі была Валянціна Назарук, начальнік галоўнага ўпраўлення праектных работ Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь. Тэкст прэзентацыі даступны ў інтэрнэце, аднак адзначым, што навіной падзяліўся адзін з уражаных польскіх удзельнікаў.

Спадарыня Назарук паведаміла, што ў Беларусі з 2005 па 2008 гады коштам трох трыльёнаў беларускіх рублёў 937 вёсак ператвораны ў аграгарадкі. Гэтыя інвестыцыі падаюцца як пазітыўны прыклад гаспадарання ва ўмовах змяншэння сельскага насельніцтва. Аграгарадкі акрэсліваюцца як “сельскія населеныя пункты новага тыпу. Было паведамлена, што ўжо распрацаваны і наступны этап праграмы да 2015 года.

Аўтар прэзентацыі падкрэслівае, што Праграма стварэння аграгарадкоў, распрацаваная на 2005–2010 гады, ініцыяваная прэзідэнтам. “Важная асаблівасць, што адрознівае праграму, гэта яе маштабнасць. Паводле яе, з улікам 44 стандартаў павінен быць пабудаваны 1481 аграгарадок.

Як узорны прэзентаваўся між іншымі аграгарадок Ноўка непадалёку ад Віцебска.

Я папрасіў даць прафесійны каментар наконт прэзентацыі Ірыну Лаўроўскую, доктара ўрбаністыкі і архітэктуры. Ірына Лаўроўская, вядомая сваімі даследаваннямі гісторыі развіцця архітэктурнай спадчыны Берасця, у 1974 годзе абараніла дыпломную працу па тэме аграпрамысловага комплексу для малдаўскай вёскі. Такі комплексны досвед у гісторыі горадабудаўніцтва, на мой погляд, дазваляе адмыслоўцу бачыць нябачнае для другіх. І хіба не цікава будзе падглядзець у шчыліну частаколу, нагароджанага вакол аграгарадкоў?

— Ідэя аграгарадка не новая, — распавяла Ірына Лаўроўская. — Напрыканцы 1960-х — на пачатку 1970-х гадоў праходзіла меліярацыя няворыўных земляў, коштам ліквідацыі фальваркаў або т. зв. “неперспектыўных вёсак узбуйняліся “перспектыўныя вёскі. І тады, і зараз гэта абгрунтоўвалася патрэбай стрымлівання адтоку насельніцтва з вёскі. Непрывабнасць аграрных паселішчаў для моладзі тлумачылася ў тым ліку і адсутнасцю выгодаў водаправоду, ацяплення, каналізацыі. А ў выніку ад пачатку 1970-х да канца 1980-х была амаль цалкам знішчана аўтэнтыка палескіх краявідаў, што вельмі шкодзіць так прапагандуемай сёння агратурыстыцы. У сучасных праектах аграгарадкоў кідаецца ў вочы тая ж адсутнасць стратэгічнага планавання, — не бяруць пад увагу патрэбы жыцця і развіцця грамадства. Гэта прыводзіць да механічнага праектавання жытла пры адсутнасці разумення ўраўнаважанага развіцця тэрыторый, без грунтоўнага аналізу патэнцыйных магчымасцей і небяспекаў канкрэтных тэрыторый. Усё зводзіцца да славутага “дзяржаўнага інтарэсу, патрэбы і чаканні асобы застаюцца па-за ўвагай. Варта згадаць, што ў ХVІ стагоддзі з-за верагоднага аслаблення эканамічнага стану гарадоў у Еўропе прававымі актамі абмяжоўвалася будаўніцтва новых паселішчаў. Наша шляхта тады праігнаравала небяспеку, маючы ўласныя амбіцыі ды неблагі эканамічны інтарэс з прыватных мястэчак. Будоўля некаторых аграгарадкоў (прыкладам, Ноўка, што пасаджаны ўсяго ў 4 кіламетрах ад райцэнтра) мне падаецца памылкай з таго самага шэрагу.

Мне як філолагу ключавым у гэтым выпадку падаецца паходжанне слова “горад. Нашы продкі калі што і агароджвалі, то толькі свае асабліва каштоўныя цывілізацыйныя здабыткі: храмы, тэатры, музеі, бібліятэкі, сядзібы самакіравання, ураду. У вясковых паселішчаў зусім іншыя функцыі, а мінусы не-горада, па-першае, абарочваюцца плюсамі блізкасці да прыроды, па-другое, нівелююцца сучаснымі сродкамі зносін, найперш аўтаномнымі (той жа веласіпед — чальцы брэсцкага велаклуба “Кола-бок, прыкладам, на сучасных веласіпедах за выходныя плануюць і здзяйсняюць вандроўкі ў некалькі сотняў кіламетраў, і яны неўзабаве, спадзяемся, пашырацца і на Польшчу). У Германіі тэхнічны прагрэс даў магчымасць вяскоўцам мець камфорт гараджанаў, і нездарма маладыя сем’і імкнуцца жыць па-за гарадамі, хоць на працу некаторыя з іх даязджаюць у горад (так званыя “ківачы — вакол Гамбурга іх лік, прыкладам, ідзе на дзясяткі тысяч).

Таму калі “агра, тады ўжо не “гарадок, і навошта гарадзіць плот там, дзе не трэба? Універсітэцкі гарадок — гэта зразумела, бо ўніверсітэты ў Еўропе заўсёды мелі аўтаномны статус. І нават савецкія ваенныя гарадкі зразумела, чаму гарадкі. А агра… — прабачце — гарадкі, гэта спараджэнне славалюбства і некампетэнтнасці. Мне асабіста, калі еду міма гэтых аднолькавых дамкоў па трасе рэспубліканскага або міжнароднага значэння, прыходзяць на розум домікі аршыткаў у рэчцы, лічынак матылькоў — яны спрэс аднолькавыя, ніякай індывідуальнасці, і пра якія б стандарты ні гаварылася, але для чалавека, па-мойму, стандарт індывідуальнасці якраз адзін з самых важных. Па-другое, думаеш пра аматараў хуткіх рашэнняў у Кітаі часоў культурнай рэвалюцыі, якія азадачылі кітайцаў доменнымі печкамі на кожным вясковым падворку і саматужна плавілі метал, як пякуць лаваш у земляных бачкаватых каменных печах…

Рабіць нешта, каб потым перарабляць — гэта марнаванне грошай. Вынік неабгавораных, валюнтарысцкіх рашэнняў заўсёды будзе абвергнуты жыццём. І ў выпадку аграгарадкоў гэта ўжо адбываецца. Некаторыя аграгарадкі папросту не засяляюцца. Прыкладам, як паведаміла газета “Брестский курьер, у Жабінкаўскім раёне пустуюць дамы ў аграгарадку Надежда-агро. Гаспадарка збанкрутавала і далучаная да суседняй аграфірмы “Маціевічы.

Так званыя аграгарадкі наўрад ці жыццяздольныя найперш з-за нізкай эфектыўнасці працы пралетарыяў ад зямлі. Так, паводле статыстыкі, з дзяржаўных прадпрыемстваў найбольш датаванымі з’яўляюцца менавіта прадпрыемствы агракомплекса, а зваротнасць пазыкаў не дасягае 20 працэнтаў — яны папросту спісваюцца.


Яўген Бяласін

Каментаваць