Беларусь супраць усяго астатняга свету: асіметрычны канфлікт ("Polska", Польшча)

Падобна на тое, што беларускі дыктатар Аляксандр Лукашэнка пазайздросціў свайму калегу з Ірана. І як Махмуд Ахмадзінежад, які ў адказ на санкцыі Эўрасаюзу спыніў пастаўкі таннай нафты ў Грэцыю, так і беларускі бацька, вырашыў адпомсціць загніваючаму Захаду, што забараніў уезд у краіны ЕС чарговым беларускім функцыянерам.

Падобна на тое, што беларускі дыктатар Аляксандр Лукашэнка пазайздросціў свайму калегу з Ірана. І як Махмуд Ахмадзінежад, які ў адказ на санкцыі Эўрасаюзу спыніў пастаўкі таннай нафты ў Грэцыю, так і беларускі бацька, вырашыў адпомсціць загніваючаму Захаду, што забараніў уезд у краіны ЕС чарговым беларускім функцыянерам.

У рэчаіснасці ў распараджэнні Лукашэнкі былі значна менш моцныя сродкі ціску, чым у Ахмадзінежада. Абвясціўшы аб адклiканнi танкераў, што плылі у Грэцыю, Іран ўдарыў у падбрушша Еўропы: бо гэтая  краіна, што цяпер у крызісе, купляла ў іранцаў нафту па цэнах, ніжэйшых за рынкавыя. Так што прыпыненне паставак менавіта Афінам - гэта прыцэльны крок Тэгерана, паколькі новыя эканамічныя праблемы Грэцыі становяцца адначасова новымі палітычнымі праблемамі ЕС.

У Лукашэнкі, які кіруе балансууючым на мяжы банкруцтва посткамуністычным скансэнам, няма ў рукаве ніякіх патэнцыйных тузоў, каб супрацьстаяць Еўрасаюзу. У яго ёсць сродкі (у прамым сэнсе гэтага слова) толькі на аперэтачныя жэсты. І магчыма менавіта таму ён хоча перанесці ўвесь канфлікт Лукашэнка-ЕС у аперэтачную плашчыню.

Скажам прама: і Еўрасаюз, і Польшча спакойна пражылі б без амбасадараў у Мінску, а тым больш без прадстаўнікоў Беларусі ў Варшаве і Брусэлі. Можа быць, як раз таму рэакцыя астатніх краін ЕС была рашучай: спачатку выступіў кіраўнік МЗС Германіі Гіда Вестэрвеле, потым французы, і не прайшло і некалькіх гадзін, як аказалася, што Беларусь пакідаюць амбасадары ўсіх краін Еўрапейскага саюза. Нельга сказаць, што гэта некаму дорага абыйдзецца або што гэта нейкі рэзкі крок у міждзяржаўных кантактах: да разрыву або замарозкі дыпламатычных стасункаў шлях яшчэ няблізкі, а ўстойлівая сувязь з рэжымам Лукашэнкі ні для адной з краін Еўропы, не з'яўляецца, на шчасце , жыццёва неабходнай.

Аднак з перспектывы Мінска справа выглядае значна сур'ёзней, а выклік, які Лукашэнка кінуў Еўропе, здаецца асабліва адчайным, калі прыняць да ўвагі факт, што менавіта на экспарце ў ЕС Беларусь зарабляе станоўчыя пункты да свайго, у цэлым адмоўнага, балансу замежнага гандлю. Калі б не гэта, Беларусь была б у яшчэ большай ступені залежная ад Расіі.

У той час як Лукашэнка можа ўжо толькі пакрыкваць і размахваць ланцугом, як і належыць дырэктару калгасу, у Еўрасаюза застаецца яшчэ вялікі запас інструментаў ціску на дыктатара.

Але перш чым мы вырашым іх выкарыстоўваць, прымаючы тым самым удзел у аперэце па лібрэта, размаляваным беларускім прэзідэнтам з васемнаццацігадовым стажам, нам трэба ўспомніць аб адным. Хоць і нам, і іншым краінам Еўропы Лукашэнка абсалютна нічога не можа зрабіць, існуе вялікая група людзей, якім эскалацыя гэтага канфлікту можа па-сапраўднаму пашкодзіць. І гэта не хто іншы, як жыхары 10000000 калгасу Аляксандра Лукашэнкі.

Вітальд Главацкі (Witold Głowacki)

Каментаваць