Беларусь у фокусе свету

Пераможцы міжнароднага конкурса для журналістаў, што пішуць пра Беларусь, урачыста ўзнагароджаныя ў Варшаве 21 лютага ў памяшканні Press Club Polska (Dom Polonii, Krakowskie Przedmieście 64). Узнагароджанне спалучана з прэсавай канферэнцыяй па выніках конкурсу.
 



Пераможцы міжнароднага конкурса для журналістаў, што пішуць пра Беларусь, урачыста ўзнагароджаныя ў Варшаве 21 лютага ў памяшканні Press Club Polska (Dom Polonii, Krakowskie Przedmieście 64). Узнагароджанне спалучана з прэсавай канферэнцыяй па выніках конкурсу.
 
Пераможцы конкурсу былі запрошаныя 20–21 лютага на майстар-класы ў Варшаву, дзе журналісты з Беларусі распавядаюць сваім замежным калегам пра асаблівасці журналісцкай працы ў краіне, пра спецыфіку пошуку інфармацыі і г.д. Таксама замежныя журналісты маглі пазнаёміцца з беларускімі сродкамі масавай інфармацыі, якія функцыянуюць у Варшаве (Еўрарадыё, Белсат), а галоўнае — з варшаўскім асяродкам беларускіх журналістаў у Варшаве на чарговай сустрэчы “Прэс-клубу Беларусь, якая адбылася 20 лютага ў Варшаве, ганаровымі гасцямі якога былі пераможцы.

Конкурс Belarus in Focus арганізаваны Solidarity with Belarus Information Office, які знаходзіцца ў Варшаве, пры падтрымцы Press Club Polska. Галоўным спонсарам выступіў Nordic Council of Ministers. Інфармацыйныя партнёры конкурсу — Беларуская асацыяцыя журналістаў (Мінск), Civil Belarus (Прага), German Marshall Fund (офіс у Берліне), House for United Belarus (Вільня) і Office for a Democratic Belarus (Брусэль).

У конкурсе бралі ўдзел як прафесійныя, так і грамадзянскія журналісты з усяго свету, якія ў сваіх артыкулах закранаюць тэму зменаў у Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года. Да разгляду журы прымаліся артыкулы, апублікаваныя ў міжнароднай прэсе, — такім чынам, па словах Юліі Слуцкай, “дадаткова заахвочвалася зацікаўленне міжнароднымі журналістамі беларускай тэматыкай і прыцягвала ўвагу міжнароднай супольнасці да надзённых праблемаў Беларусі.

Пераможцамі конкурсу сталі:

у намінацыі “Прафесійная журналістыка
Сэм Найт (Harper’s), Вялікабрытанія
Шон Уокер (The Independent), Вялікабрытанія
Полёна Фрэліх (Delo), Славенія

у намінацыі “Грамадзянская журналістыка
Анхела Эспіноса Руіс, Іспанія
Брэндан МакКол, ЗША
Кірыл Касцян, Беларусь

Беларускія журналісты, удзельнікі сустрэчы:
Улляна Бабаед (Комсомольская правда в Беларусі)
Міхась Янчук (Belsat)
Мікалай Хіло (Belapan)
Вольга Лойка (Tut.by)
Яна Мельнікава (Belarusian Association of Journalists)
 

Каментаваць