Беларусь зноў прызнана ворагам інтэрнэта

Міжнародная праваабарончая арганізацыя “Reporters without Borders (“Рэпарцёры без межаў) унесла Беларусь у спіс краін, якія з’яўляюцца “ворагамі інтэрнэта. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы арганізацыі, якая апублікаваная 12 сакавіка. Акурат у гэты дзень адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы супраць цэнзуры ў Сеціве (World Day Against Cyber-Censorship).

Міжнародная праваабарончая арганізацыя “Reporters without Borders (“Рэпарцёры без межаў) унесла Беларусь у спіс краін, якія з’яўляюцца “ворагамі інтэрнэта. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы арганізацыі, якая апублікаваная 12 сакавіка. Акурат у гэты дзень адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы супраць цэнзуры ў Сеціве (World Day Against Cyber-Censorship).

У Беларусі рэжым прэзідэнта Лукашэнкі ўзмацняе кантроль над інтэрнэтам, пакуль краіна далей паглыбляецца ў палітычную ізаляцыю і эканамічны застой. Інтэрнэт-прастора, якую выкарыстоўваюць для распаўсюджвання інфармацыі і мабілізацыі пратэстаў, сур'ёзна пацярпела, калі ўлады адрэагавалі на “рэвалюцыю праз сацыяльныя медыя. Спіс заблакаваных вэб-сайтаў вырас, інтэрнэт часткова блакаваўся падчас "маўклівых пратэстаў. Некаторыя беларускія інтэрнэт-карыстальнікі і блогеры былі арыштаваныя, іншыя былі запрошаныя на “прафілактычныя гутаркі ў міліцыю — як спроба прымусіць іх спыніць дэманстрацыі і расповеды пра іх. Урад выкарыстоўваў Twitter-паведамленні з мэтай запалохаць дэманстрантаў, а асноўны правайдэр замест доступу да анлайн-сацыяльнай сеткі “Вконтакте пераадрасоўваў на сайты, якія змяшчаюць шкодныя праграмы. Закон № 317-3, які ўступіў у сілу 6 студзеня 2012 года, замацаваў назіранне за Сецівам і захады кантролю, — адзначаецца ў рэлізе арганізацыі.

Рашэнне “Рэпарцёраў без межаў “Новаму часу пракаментаваў намеснік старшыні ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў Андрэй Бастунец.

— Мы бачым, што з 2010 года кантроль за дзейнасцю ў інтэрнэце робіцца больш жорсткім. Тут можна назваць дзве лініі: адна — гэта заканадаўчыя, прававыя абмежаванні дзейнасці ў інтэрнэце, і тут апошняе, што ўзгадваецца, — гэта змяненні ў Кодэкс аб адміністратыўных правапарушэннях, якія ўстанавілі адказнасць за парушэнне Указа № 60 прэзідэнта Беларусі. І другая, што, верагодна, яшчэ больш важна, — гэта тое, што ўлады рэзка ўзмацнілі сваю прысутнасць у інтэрнэце. І, да прыкладу, тыя акцыі, што ладзіліся праз сацыяльныя сеткі, — акцыі маўклівага пратэсту, акцыі “Стоп — бензін! — яны адсочваліся сілавымі структурамі, і ўдзельнікі гэтых сеткавых супольнасцяў выклікаліся на размовы, допыты і гэтак далей. Гэта, на маю думку, і сталася адной з прычынаў таго, што было прынятае менавіта такое рашэнне ў дачыненні да Беларусі.

— Якая сёння ўвогуле сітуацыя з інтэрнэт-супольнасцю ў Рэспубліцы Беларусь?

— З аднаго боку, інтэрнэт у Беларусі развіваецца. З іншага боку, развіваецца і ўзмацняецца кантроль за дзейнасцю ў інтэрнэт-галіне. Але інтэрнэт пакуль што застаецца самай свабоднай галіною інфармацыйнае прасторы Беларусі, і відавочна, што гэта вельмі не падабаецца ўладам. 

— А ці магчымыя зараз больш радыкальная спробы ўладаў заціснуць шрубы для інтэрнэт-супольнасці?

— Я не ўпэўнены, што менавіта зараз, у самы найбліжэйшы час, магчымыя нейкія больш радыкальныя крокі з боку ўладаў кшталту “кітайскае сцяны. Я мяркую, што гэта будзе паступовае зацягванне шрубаў.

— Як гэта можа выглядаць на практыцы?

— А што мы маем сёння? Сёння мы маем тое, што шэраг сайтаў унесены ў “чорныя спісы, і доступ да іх блакуецца ў дзяржаўных установах — установах адукацыі і культуры. Можна меркаваць, што такі спіс будзе толькі пашырацца. З іншага боку, мы бачым, што падчас масавых мерапрыемстваў блакуецца доступ да пэўных сайтаў, якія асвятляюць гэтыя мерапрыемствы, і гэта будзе працягвацца і надалей. Але самая вялікая небяспека, якая існуе ўжо з 2009 года, гэта калі будзе прынятая пастанова ўраду аб рэгуляванні дзейнасці і рэгістрацыі СМІ, якія распаўсюджваюцца праз інтэрнэт. Узнікае вельмі шмат пытанняў і наконт лёсу гэтай пастановы, і наконт магчымасці яе прыняцця. Хаця і гучалі запэўніванні, што такая пастанова можа быць і не прынятая, але і гучалі супрацьлеглыя заявы з вуснаў міністра інфармацыі, і гэта ёсць адной з самых вялікіх пагрозаў для беларускага інтэрнэта. Менавіта інфармацыйнага інтэрнэта.

Нагадаем, што апроч Беларусі, у спісе краін-ворагаў інтэрнэту фігуруюць яшчэ дзесяць дзяржаваў — Бахрэйн, В’етнам, Іран, Кітай, Куба, М’янма, Паўночная Карэя, Саудаўская Аравія, Сірыя, Туркменістан, Узбекістан. “Цудоўная, як бачым, кампанія!

Каментаваць