Беларусы могуць атрымаць шэнгенскую візу на два і болей гадоў у консульстве Літвы

Дырэктар консульскага дэпартаменту МЗС Літоўскай Рэспублікі пацвердзіў прадстаўнікам кампаніі “У Беларусь і Еўропу — БЕЗ ВІЗЫ! права беларусаў на атрыманне шэнгенскіх візаў на два і болей гадоў. За 2011 год літоўскія консульствы выдалі ўжо болей за паўтысячы такіх візаў. Гэтае рашэнне было прынятае ў тым ліку і дзякуючы намаганням актывістаў  кампаніі “У Беларусь і Еўропу — БЕЗ ВІЗЫ!



Дырэктар консульскага дэпартаменту МЗС Літоўскай Рэспублікі пацвердзіў прадстаўнікам кампаніі “У Беларусь і Еўропу — БЕЗ ВІЗЫ! права беларусаў на атрыманне шэнгенскіх візаў на два і болей гадоў. За 2011 год літоўскія консульствы выдалі ўжо болей за паўтысячы такіх візаў. Гэтае рашэнне было прынятае ў тым ліку і дзякуючы намаганням актывістаў  кампаніі “У Беларусь і Еўропу — БЕЗ ВІЗЫ!


“Міністэрства замежных спраў інфармуе, што і грамадзяне Беларусі, і грамадзяне іншых трэціх дзяржаў маюць права звяртацца ў амбасады і консульскія ўстановы Літоўскай Рэспублікі з заявай на выдачу шэнгенскіх візаў тэрмінам дзеяння да пяці гадоў, — гаворыцца ў лісце дырэктара консульскага дэпартаменту МЗС Літоўскай Рэспублікі Андруса Пулокаса. Ліст быў накіраваны прадстаўнікам кампаніі “У Беларусь і Еўропу — БЕЗ ВІЗЫ!.


Нагадаем, раней 42 беларускія і замежныя арганізацыі звярнуліся да Міністэрства замежных справаў Літвы з просьбай дазволіць беларусам атрымліваць шматразовыя шэнгенскія візы працягласцю да пяці гадоў (http://bel.novisa.by/node/118). Вынікам звароту і далейшай перапіскі з МЗС стаў адказ Андруса Пулокаса, які афіцыйна пацвердзіў права беларусаў на атрыманне ў літоўскіх консульскіх установах шэнгенскіх візаў, тэрмінам дзеяння ў два і болей гадоў.


Паводле інфармацыі спадара Пулокаса, на працягу 2011 года ў дыпламатычных прадстаўніцтвах Літвы ў Беларусі былі выдадзеныя 584 візы тэрмінам дзеяння ў два і болей гадоў.


"Добра, што цяпер ёсць афіцыйнае пацверджанне ад МЗС Літвы, што візы тэрмінам на 5 гадоў — гэта рэальна, — кажа прадстаўнік кампаніі “У Беларусь і Еўропу — БЕЗ ВІЗЫ! Вадзім Вілейта. — Будзем разлічваць, што гэтая практыка будзе пашырацца, і беларусам, якія мусяць часта ездзіць у Літву, не трэба будзе адстойваць чэргі ў амбасаду штогод.


“На жаль, захоўваюцца бюракратычныя перашкоды на іншых этапах афармлення візы, — падкрэслівае Вілейта. — Напрыклад, яшчэ зусім нядаўна грамадзянам Літвы органы міграцыі не дазвалялі высылаць афіцыйнае запрашэнне для беларускага грамадзяніна больш як на 1 год. Гэта аўтаматычна робіць немагчымым афармленне візы на даўжэйшы тэрмін. Спадзяюся, што цяпер, калі ёсць афіцыйны адказ з МЗС, нам удасца пераканаць супрацоўнікаў міграцыі, што абмяжоўваць тэрмін запрашэння яны не маюць права, бо ў лісце ад А. Пулокаса чорным па белым напісана: “у прававых актах Літоўскай Рэспублікі не вызначана, на які максімальны тэрмін можа быць зацверджанае запрашэнне замежнаму грамадзяніну часова прыбыць у Літоўскую Рэспубліку.


Рэкамендуем беларускім грамадзянам, якія настроеныя пераконваць літоўскіх дыпламатаў выдаваць візы на як мага даўжэйшы тэрмін, раздрукаваць адказ, атрыманы кампаніяй "БЕЗ ВІЗЫ" з літоўскага міністэрства на мове арыгіналу і ў перакладзе ды карыстацца імі.


Кампанія “У Беларусь і Еўропу — БЕЗ ВІЗЫ! гатовая аказаць інфармацыйную падтрымку па пытаннях атрымання шэнгенскіх візаў. З любымі пытаннямі звяртацейся, калі ласка, праз форму кантакту на сайце www.novisa.by (http://bel.novisa.by/contact).


Нагадаем, што кааліцыя “У Беларусь і Еўропу — БЕЗ ВІЗЫ! ўтварылася ў 2010 годзе дзякуючы намаганням беларускіх грамадскіх арганізацый і іх партнёраў у краінах ЕС. Яна паслядоўна адсочвае і дамагаецца ажыццяўлення крокаў па спрашчэнні, а ў будучыні — паступовай адмены візавага рэжыму, які падзяляе Беларусь і Шэнгенскую зону, як тое прадугледжана праграмай ЕС “Усходняе партнёрства.


Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся:

Вадзім Вілейта, кааліцыя “У Беларусь і Еўропу — БЕЗ ВІЗЫ!
+ 370 61482880
info@novisa.by


Паводле spring96.org

Каментаваць