Беларусы з лайнера “Коста Канкордыя” выратаваныя

Зараз яны знаходзяцца ў гатэлі горада Савон.

Аб выратаванні беларускіх грамадзян паведаміла амбасада нашай краіны ў Рыме. Нагадаем, што круізны карабель “Коста Канкордыя ўначы з пятніцы на суботу наляцеў на скалы каля берагоў Італіі. Паводле некаторых звестак, шырыня прабоіны ў борце лайнера дасягае 70 метраў. Пры аварыі загінулі некалькі чалавек. Агулам жа на борце было больш за 4000 пасажыраў, якіх выратавальнікі даставілі на сушу верталётамі.

Паводле звестак СМІ, на “Коста Канкордыі было 120 рускамоўных пасажыраў. Інфармацыя пра тое, што трое грамадзян Беларусі знаходзіліся на борце, паступіла ад расійскіх дыпламатаў у суботу.

Паводле Еўрарадыё
 
Каментаваць